«Дай Дарогу!» адзначаць 20-годдзе грандыёзным шоу ў Prime Hall

«Дай Дарогу!» адзначаць 20-годдзе грандыёзным шоу ў Prime Hall

8 траўня 2018 года ў самым буйным менскім клубе Prime Hall гурт «Дай Дарогу!» адначыць сваё дваццацігоддзе. Абяцаюць выбухное шоу і сакрэтных гасцей.

«Не ўсе людзі дажываюць да 20 гадоў, а мы ўсё яшчэ на плыву і грабем ў правільным кірунку!» — кажа лідар гурта Юрый Стыльскі. Канцэрт адбудзецца 8 траўня. Менавіта ў гэты дзень «Дай Дарогу!» традыцыйна радавалі менчукоў сваім вясновым выступленнем у самым родным для гурта и яго фанаў клубе «Re: Public». Стыльскі патлумачыў змену пляцоўкі: «Нам 20, і нас стала настолькі шмат, што прыспеў час пашыраць далягляды і спрабаваць для сябе нешта новае. Трэба праверыць, наколькі мы сапраўды моцныя».

Гурт «Дай Дарогу!» быў заснаваны ў Берасці ў траўні 1998 года. На яго рахунку сем арыгінальных студыйных альбомаў, два акустычныя і адзін зборнік лепшых хітоў. Апошнія паўтара года музыкі прысвяцілі маштабнаму туру «СацПакет», куды ўвайшлі самыя вострасацыяльныя хіты з усіх альбомаў. З гэтай праграмай гурт аб'ездзіў Беларусь, Украіну і Расію, зазірнуў ў Польшчу і Чэхію.

У Prime Hall вясной нас чакае цалкам новую праграму. Абяцаюць усё тыя ж угарныя, правераныя часам баевікі, а таксама зусім новыя песні, якія рыхтуюцца для будучага альбома. Гурт разлічвае здзівіць усіх і незвычайным гукам. «120 дэцыбел беларускага панка на 80 кілаватах крутога амерыканскага гуку!» — жартуюць музыкі, да якіх на менскім канцэрце для ўзмацнення далучыцца яшчэ адзін гітарыст.

Квіткі ўжо ў продажы. Кошт – ад 15 BYN у афлайнах і ад 18 BYN у анлайн-аператараў Ticketpro і Kvitki.

Кампанію на канцэрт шукай на афіцыйнай старонцы юбілейнага канцэрта ў Prime Hall.

 

 

Ну что, пацаны, «Anima»?

Ну что, пацаны, «Anima»?

Мы провели неделю с новым альбомом Тома Йорка и составили для тебя план его прослушивания.

Что слушает Panska Moc?

Что слушает Panska Moc?

Британский рок, австралийская психоделика и американский эйсид-джаз: слушаем любимые треки гитариста Panska Moc.

Премьера на «Першаке». Клип Mustelide – «Okno»

Премьера на «Першаке». Клип Mustelide – «Okno»

Коннект Минска и Гонконга!

«Жизнь в моменте». Что такое объединение accidental society?

«Жизнь в моменте». Что такое объединение accidental society?

Надоело однообразие имен по выходным? Обрати внимание на новое для города объединение.

Главные беларусские песни первой половины 2019-го

Главные беларусские песни первой половины 2019-го

Подводим промежуточные итоги года. Спойлер: мы в восторге.

13 лучших треков июня

13 лучших треков июня

Что слушает Денис «Грязь»?

Что слушает Денис «Грязь»?

11 любимых песен Дениса Астапова.

Островок Свободы на Свободы. «Меломаны» – уже главное место лета-2019

Островок Свободы на Свободы. «Меломаны» – уже главное место лета-2019

Адрес новой площадки Старцева оказался ее идеальным описанием.

Что слушает Deech?

Что слушает Deech?

Электроника, электроника и еще раз электроника: слушаем любимые треки Deech.