«Белсат» запусціў музычны канал на Youtube

«Белсат» запусціў музычны канал на Youtube

Тэлеканал «Белсат» заўсёды вылучаў эфірны час на даследаванне і прасоўванне беларускай музыкі, зараз жа яго каманда вырашыла гэта багацце ўпарадкаваць. Усе музычныя праграмы і запісы канцэртаў прыгожа скампанавалі па адной спасылцы – на youtube-канале «Белсат Музыка».

Белсатаўскі канал падзелены на рубрыкі: «Belsat Music Live», «Дакументальныя фільмы», «Кліпы», «Народны альбом», «Канцэрты». Галоўная тут, вядома, «Belsat Music Live», дзе можна паглядзець ужо 61 эпізод папулярнай сярод тутэйшых меламанаў праграмы. Для большай зручнасці стваральнікі канала плануюць дадаць плэйліст, дзе песні з сэтаў будуць прадстаўлены паасобку.

 

 

З дакументалак на «Белсат Музыка» ўжо можна глянуць фільмы «Ненаўмысны шэдэўр» Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца, які распавядае пра гісторыю стварэньня «Народнага альбому», «Данчык» Галіны Навумчык, «Традыцыя адлегласьці» Арцёма Лобача, рэпорт з «Басовішча – 2013».

У «Кліпах» і «Канцэртах» – цалкам народныя героі ды гераіні: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, «Дзецюкі», «Ляпіс Трубяцкой».

Скарбонка будзе папаўняцца.