Angst вярнуўся ў эфір з новым трэкам «Прагноз»

Angst вярнуўся ў эфір з новым трэкам «Прагноз»

Працягваецца камбэк Віталя Рыжкова ў свет музычных рэлізаў. Пасля фіта з Лайтовым, Angst выпусціў сольны трэк «Прагноз». У ім тэкст пра вечныя ўцёкі спалучаецца з мелодыяй з «Прагнозу надвор’я» на беларускім тэлебачанні. 

 

 

Angst пра новы трэк:

– Метафара бегу для мяне – гэта адна з універсальных і самых аб'ёмных метафар, якія выкарыстоўвалі творцы за ўвесь час. А таму мне не хацелася б звужаць успрыманне слухачоў дакладнай аўтарскай трактоўкай закладзенага сэнсу (бо яе і няма). Адзначу, што тэкст куплета досыць стары, каля сямі гадоў таму напісаны, і я некалькі разоў выконваў яго ў розных трэках, калі пасавала бітло. Штопраўда, з адным адрозненнем: раней лірычны герой бег ДА некага, а зараз бяжыць АД. Мяркую, усе астатнія адсылкі ці гульні слоў кожны ў стане пазнаць самастойна, калі ўзнікне такое жаданне. Спадзяюся, нехта ацэніць і маю працу з рыфмай у гэтым куплеце.

Ідэя ж дастаць гэты тэкст з шафы і выпусціць яго на пляцоўках паўстала дзякуючы беларускаму ціктоку. Напрыканцы 2023-га акурат там розныя юзеры смешна флексілі пад мелодыю з «Прагнозу надвор'я». А ў нейкі момант я трапіў на ролік бітмейкера nmvrn, які выклаў сваю інтэрпрэтацыю гэтай мелодыі, і звязаўся з ім, каб папрасіць біт. Бо ў маім рэпе заўжды было шмат трэкаў, заснаваных на сэмплах з беларускай музыкі. Мяркуючы па нядаўняй клубнай апрацоўцы мелодыі, гэтая ідэя папросту лётала ў паветры.

Складана думаць пра паўнавартасны камбэк, каб ажно з альбомам альбо кліпам, калі трэкі часам не набіраюць і 3000 праслухоўванняў за ўвесь час. Але некалькі сумесных і сольных трэкаў чакаюць свайго з'яўлення ў бліжэйшыя месяцы. Таму любая дапамога ці падтрымка ў распаўсюдзе і стварэнні музыкі будзе матываваць рабіць штосьці яшчэ і яшчэ. Мяркую, гэта не толькі ў маім выпадку.

 

5 моцных кліпаў верасня

5 моцных кліпаў верасня

Ад «ЛСП» і Bjork да Fergie і XXXTentacion – падборка вераснёўскіх кліпаў, якія зносяць дах. З розных прычын.

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

6 лепшых дакументалак пра музыку і сучасную культуру.

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.