Музыкаў запрашаюць на адукацыйны інтэнсіў па запуску рэліза
Да 31 траўня музыкі, прадзюсары і незалежныя мэнэджары могуць падацца на адукацыйны інтэнсіў Amplify Belarus – практычную праграму па запуску музычных рэлізаў.
У межах праграмы Amplify Belarus удзельнікі разам з ментарамі пройдуць увесь шлях да выпуску рэліза: ад падрыхтоўкі матэрыялу і правоў да DSP-платформаў, пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі. Падавацца запрашаюць тых, хто ўжо мае гатовы або амаль гатовы матэрыял.
Што ў праграме:
лічбавая дыстрыбуцыя,
аўтарскія правы і метададзеныя,
DSP і пітчынг,
базавае прасоўванне,
аналітыка і развіццё аўдыторыі,
групавая праца з ментарамі,
практычны фідбэк па вашых рэлізах.
Ментарамі выступяць музычны мэнэджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music Дзмітрый Безкаравайны, эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах Аляксей Быстракоў, лэйбл-мэнэджарка, юрыскансультка (Goost Music) Соня Зак.
Праграма пройдзе з 15 чэрвеня па 6 ліпеня. Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.
