У Vapna выйшаў альбом «Amal»

У Vapna выйшаў альбом «Amal»

Постпанк-дуэт Vapna выпусціў 10 новых трэкаў: LP атрымаў назву «Amal», якая трапна перадае яго настрой. Гэта летуценная, меладычная і вынаходлівая плытка, безумоўна, упрыгожыць лета меламана, дзе б яны не летавалі.

«Альбом спявае на мовах трывогі і расчаравання, чакання і любові, якая ўсё роўна існуе – нават калі “хлеба не будзе – будзе віно і неба”. На альбоме шмат вобразаў вады: сімвалы мора, возера, слёз, крыві і смалы пераплятаюцца, утвараючы цэласную міфалогію кахання, страты і прыроднай інтымнасці», – так апісвае рэліз лэйбл Radio Plato.

Музыкі адзначаюць, што апошнім часам «заглядзеліся на прыроду» і шмат працавалі ў музыцы з краявідамі і атмасферамі праз гітарна-барабанны гук. У параўнанні з «Аскепкамі» 2023-га «Amal» атрымаўся больш «жывым»: тут ёсць шугейзавыя сцены гуку («Тры канцы», «Скуль»), хвосткая перкусія («Ля мора», «Чорны смоўж»), прывітанні ўлюбёным краут-рок-гуртам («Возера слёз», «Рэдкі від»), але застаецца і знаёмы слухачам Vapna колд-вэйв-халадок («Палёгка»), як і летуценны інды-поп («1000 краін», «Мама казала», «Амаль»).

«Мы хацелі дасказаць недасказанае на першым альбоме. Ці атрымалася? Напэўна, амаль», – кажуць Vapna.

 

 

 Слухаць «Amal» на стрымінгах

 

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.