У Менску пройдзе святочная «Мечта»

7 сакавіка ў 23:00 ў менскім клубе Proletarijat распачнецца рэйв «Мечта», прысвечаны Міжнароднаму жаночам дню.
«Гэтую ноч прысвяцім усім нашым дарагім дзяўчынкам, дзяўчатам і жанчынам, якімі так моцна захапляемся. Ваша энергія жывіць свет!» – паведамляюць арганізатары івэнта і абяцаюць «вечарыну-мэсэдж, вечарыну-абрад, які натхняе і ачышчае».
За пультам – Forgotika, Mado, Sheva, Yrobotiko. Адмыслова да свята 8 сакавіка на рэйве «ажывяць» гісторыі пра моц і перамогі жанчын у светавой інсталяцыі.
Калі: 7 сакавіка, 23:00.
Дзе: Proletarijat, Кальварыйская, 21/1.
Колькі: квіткі на ўваходзе – 40 рублёў; з рэпостам дзяўчын запрашаюць за 20, хлопцаў – за 30.