Polyn выпусцілі альбом «202022»

Polyn выпусцілі альбом «202022»

Гурт Polyn, створаны музыкамі «Петли пристрастия» і Port Mone, дропнуў першы лонгплэй.

«202022» – гэта 8 трэкаў агульнай працягласцю 33 хвіліны, ад якіх ані не чакайма заспакаення і пазітыву.

«Асноўнай ідэяй нашай калабарацыі было абстрагавацца ад авангарду, эмбіенту і постпанку і паспрабаваць ствараць поп, – распавядае калектыў. – Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам (ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны), зрабілі гэты поп горкім, быццам ён умясціў у сабе і тры мінулыя гады, і эмбіент з постпанкам. Дэбютны альбом Polyn “202022” – гэта даунтэмпа пра безнадзейнасць. Ці то трывожны сон, ці то праваднік па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстара, вырабленая з рэсайкабл-матэрыялаў».

 

 

Таксама можна паслухаць альбом на YouTube Music

Некалькі трэкаў з альбома ўжо маюць відэаўвасабленне: гэта «Opazdyvajesh nemnogo», «Starost» і «V tumane».