Дызайнер, HTML-вярстальшчык, Front-end Developer. Friday!
Бадзёрая каманда прафесіяналаў шукае блізкіх па духу (і па здольнасцях, вядома). Студыя займаецца стварэннем сайтаў, UX і UI дызайнам, распрацоўкай мабільных дадаткаў. Ацаніць узровень майстэрства рабятаў можна тут.
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
базавыя веды прынцыпаў пабудовы модульных сетак;
любоў да тыпаграфікі і ўвага да дэталяў;
прафесійнае валоданне Photoshop, Illustrator, AdobeAnimate / Flash;
базавае веданне HTML5 і CSS3;
ангельская мова (Upper-Intermediate +);
наяўнасць партфоліа;
пажадана мець досвед працы ў сферы маркетынгу і рэкламы.
Асноўныя патрабаванні да HTML-вярстальшчыка:
HTML5 / CSS3;
jQuery;
Less;
адаптыўная вёрстка;
досвед працы з GIT;
ангельская мова (узровень Intermediate і вышэй);
досвед працы з камерцыйнымі праектамі.
Асноўныя патрабаванні да Front-end Developer:
HTML5 / CSS3;
JavaScript;
вопыт пабудовы архітэктуры прыкладання на JavaScript;
досвед працы з JS-фрэймворкамі (напрыклад, knockout, angular або backbone);
вопыт стварэння адаптыўнай вёрсткі;
вопыт выкарыстання SCSS / SASS або LESS;
уменне працаваць у камандзе.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Behance | Skype – stayfriday | Пошта hello@stayfriday.com
Дызайнер, менеджар інтэрнэт-праектаў. CityDog.by
Нашы калегі адкрылі некалькі цікавых вакансій – для тых, хто хоча прыкласці рукі да стварэння аднаго з самых вядомых нішавых часопісаў Беларусі. Дарэчы, тут можаш пачытаць канспект лекцыі пра будучыню медыя ад галоўнага рэдактара CityDog Сяргея Сахарава.
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
мастацкая адукацыя;
свабоднае валоданне графічнымі рэдактарамі Photoshop, Illustrator, Indesign;
наяўнасць якаснага партфоліа;
досвед працы дызайнерам не менш за 3 гады.
Асноўныя патрабаванні да менеджара інтэрнэт-праектаў:
пошук патэнцыйных кліентаў;
вядзенне дакументацыі;
кантроль дэбіторскай запазычанасці;
зносіны з кліентамі, рэдактарамі, фатографамі;
досвед працы менеджарам інтэрнэт-праектаў не менш за 1 год;
пажаданы ўзрост – не маладзей за 27 гадоў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта citydogby@gmail.com (з пазнакай «Вакансія дызайнера» або «Менеджар інтэрнэт-праектаў»)
Выкладчыкі. Санкт-Пецярбургская школа тэлебачання
Памятаеш гэтую моду – кінуць усё і з’ехаць у Піцер? Калі ты вырашыш застацца і самарэалізавацца тут, ёсць кампраміс. Філіял Санкт-Пецярбургскай школы тэлебачання ў Менску шукае больш за дзясятак выкладчыкаў у творчай сферы: ад спецыяліста па вакале да стыліста-іміджмэйкера. Гартай іх прапановы!
Асноўныя патрабаванні да выкладчыкаў:
пісьменная вусная мова, уменне даступна выкладаць свае думкі, актыўная жыццёвая пазіцыя;
досвед працы ад 3-х гадоў;
наяўнасць партфоліа;
правядзенне тэарэтычных і практычных заняткаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Тэлефон +375 17 3369967
UXPressia – гэта сэрвіс для найбольш эфектыўнага выкарыстання Customer Journey Mapping, тэхналогіі, якая дазваляе сачыць за перасоўваннямі кліентаў па сайце. Праект на ангельскай мове, таму і капірайтар патрабуецца з ідэальным веданнем інгліша. Заробак ад 800 да 1300 долараў. Тут падрабязнасці і тэставае заданне (дэдлайн – сёння, 6 верасня).
Асноўныя патрабаванні да капірайтара:
валодаць англійскай мовай лепш, чым бос;
адрозніваць брытанскую і амерыканскую англійскія мовы, валодаць імі ды ўмець карыстацца;
любіць пісаць тэксты розных аб’ёмаў – ад твітаў да лонгрыдаў;
пажадана ведаць, як публікаваць тэксты на сайце;
мець уласны стыль пісьма і ўмець парадзіраваць чужыя стылі;
штодзённая праца з twitter-акаўнтам;
напісанне як мінімум 4-6 пастоў у блог штомесяц.
Лакацыя: любая (праца выдаленая).
Кантакты: Сайт | Twitter | Пошта y.vedenin@uxpresso.net
Паплечнік рэдактара «Шапито». Meduza
«Шапито» – забаўляльная рубрыка «Медузы», якая дазваляе адцягнуцца ад навін і рэпартажаў. Тым не менш вядзенне гэтага раздзела патрабуе значных працоўных выдаткаў, з якімі ўжо не спраўляецца адзін чалавек.
Асноўныя патрабаванні да паплечніка рэдактара:
разнастайны журналісцкі вопыт (уменне напісаць навіновую нататку, узяць інтэрв’ю, скласці тэкст на аснове адкрытых дадзеных, адрэдагаваць чужы артыкул і г.д.);
выдатнае валоданне рускай мовай;
досвед працы з відэа, малюнкамі, гіфкамі і коўбамі.
Лакацыя: любая (праца выдаленая).
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Telegram | Instagram | Пошта sult@meduza.io (тэма: «Хочу в Шапито»)
Programme Officer. Пражскі грамадзянскі цэнтр
Яшчэ адна праца-мара: «Трэба ездзіць па краінах постсавецкага рэгіёна, унікаць у сутнасць працэсаў, знаходзіць добрыя грамадзянскія ініцыятывы і падтрымліваць іх – навучальнымі праграмамі, рэдкімі спецыялістамі, экспертнымі кансультацыямі, свежымі ідэямі, новымі тэхналогіямі, арганізацыяй бяспекі, псіхалагічнай падтрымкай і г.д». Дэдлайн падачы CV – 15 верасня.
Асноўныя патрабаванні да Programme Officer:
ступень магістра ў сферы міжнародных адносін / паліталогіі / сацыялогіі / правоў чалавека / іншых сумежных дысцыплін;
досвед працы ў НКА больш за 3 гады;
стратэгічнае мысленне;
свабоднае валоданне ангельскай і рускай мовамі.
Лакацыя: Прага (тваё грамадзянства не прынцыпова – цэнтр дапаможа атрымаць дазвол на працу).
Кантакты: Сайт | Пошта jobs@praguecivilsociety.org
Спецыяліст па кантэкстнай рэкламе, Project Manager, вэб-дызайнер. Vondel
Vondel – менскае рэкламнае агенцтва, фатаграфіі з даху якога ўжо напэўна прымільгаліся табе ў стужках сацсетак. Цікава палазіць па сайце: можна ўбачыць і твары працаўнікоў (колькі знаёмых знойдзеш?), і партфоліа з вядомымі брэндамі, і факты пра дзейнасць агенцтва. Поўны спіс вакансій шукай таксама на сайце.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па кантэкстнай рэкламе:
умець наладжваць рэкламныя кампаніі «Яндекс.Директ» і Google Adwords на 80-м лэвэле;
віртуозна кіраваць стаўкамі;
умела ацэньваць эфектыўнасць і аптымізацыю бюджэту;
умець рыхтаваць разгорнутыя справаздачы і даваць тлумачальныя рэкамендацыі па выніках.
Асноўныя патрабаванні да Project Manager:
шукаць правільных падрадчыкаў, арганізоўваць і каардынаваць праектам, сачыць за тэрмінамі, мець зносіны з кліентамі;
поўнасцю весці праекты: ад банераў да прома-сайтаў і мабільных дадаткаў;
цікавіцца digital і рэкламай, мець вопыт у гэтай сферы;
абавязкова ўмець кіраваць праектамі, любіць людзей і разумець кліента з паўслова;
ведаць ангельскую мову.
Асноўныя патрабаванні да вэб-дызайнера:
умець самастойна спраектаваць і стварыць дызайн усяго праекту;
разумець прынцыпы праектавання вэб-інтэрфэйсаў;
мець бездакорны густ;
разумець вэб-тэхналогіі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта job@vondel.by
Медсястра па масажы. Гатэль «Манастырскі»
Вакансія на выпадак, калі сярод нас засталіся не толькі фатографы і дызайнеры. «Манастырскі» дае не толькі паслугі па размяшчэнні гасцей, але і магчымасць правесці час з карысцю і задавальненнем. Напрыклад, аддаць сваю спінку ў распараджэнне пяшчотных рук масажыстаў.
Асноўныя патрабаванні да медсястры па масажы:
медыцынская адукацыя;
вопыт працы.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Пошта fitness@vtroitskaya.by
Гандляваць рэкламай, мантаваць відэа або працаваць з модным адзеннем?
Барыста, адміністратары і клінеры: вакансіі для працавітых студэнтаў.
Кухар-барыста, IT-рэкрутар, радыёвядучы, мадэльер-канструктар і яшчэ шэсць пазіцый у свежым выпуску «Вакансій».
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
A story about (or no) cooperation between government representatives, NGOs and ordinary people that care.
Javid Nabiyev speaks on arrests of gay people in Azerbaijan, explains the «fucking solidarity» term and the point of activism.
Joris Hanse, Dutch activist from the Doorbraak, speaks about the Netherlands not matching the stereotypes.
COMMENTS (3)
Вось скажыце, як мне з гэтай старонкі трапіць на Вакансіі 7?
https://34mag.net/post/vakansii-vol7
Забыліся пра самую шыкоўную вакансію гэтага тыдню: https://jobs.tut.by/vacancy/18241543?query=%D0%9F%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%81-%D1%81%D0%B5%D0%BA%D1%80%D0%B5%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8C