Выйшаў першы сезон падкастаў пра беларускую эміграцыю

Студыя дакументальных спецпраектаў Vozera выпусціла першы сезон падкаст-шоу «Беларусы на удалёнке». Восемь аўдыяразмоў дазваляюць лепей зразумець феномен беларускай міграцыі і даведацца, як беларусы ўвогуле адаптуюцца па свеце.

Аўдыядаследаванне ахоплівае не толькі апошнюю хвалю эміграцыі 2020-х, але і ранейшыя часы. Гераіні і героі інтэрв'ю шчыра распавядаюць пра свой досвед ад'езду і інтэграцыі, дзеляцца асабістым позіркам на баланс паміж асіміляцыяй і падтрымкай беларускага кам'юніці ў замежжы.

 

***

 

У першым выпуску сацыёлаг Генадзь Коршунаў дае агульную карціну беларускай эміграцыі ад пачатку XX стагоддзя да нашых дзён – распавядае пра розныя хвалі і прычыны іх уздыму.

 

***

 

У другім эпізодзе пра свой працяглы досвед жыцця ў Польшчы гаворыць пісьменніца Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, лаўрэатка прэміі Ежы Гедройца – 2021. Прадпрымальнік Іван Шыла дзеліцца сваёй гісторыяй, раскрываючы тэму дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы, якая стала актуальнай апошнім часам.

 

***

 

Выпуск пра Германію сканцэнтраваны найперш на адукацыйных і культурных падставах з'язжаць у іншыя краіны.

 

***

 

Эпізод пра Паўночную Амерыку дае магчымыя адказы на пытанне: а ці вернуцца беларусы, што з'ехалі, калі ў новых краінах яны знойдуць бяспеку, плённую працу, павагу да праў чалавека?

 

***

 

Украіне прысвечаныя два выпускі: чатыры галасы пераплятаюцца, каб распавесці і пра даўнюю любоў беларусаў да паўднёвай суседкі, і пра тое, як такая любоў працягваецца на фоне вайны. Піяніст-віртуоз Канстанцін Гарачы (Apple Tea, Konstantin Goryachy Trio) апавядае пра «джазавы батальён» Львова, які аб'яднаў музыкантаў з усёй Украіны: музыкі тут валанцёраць і граюць музыку, каб збіраць грошы на дапамогу людзям у бядзе.

 

***

 

У выпуску пра Літву event-менеджарка Таццяна Штэйнбук і прадпрымальнік Кірыл Атаманчык даюць бізнэсовы погляд на заходнюю суседку. У чым камфорт пераезду ў Літву, а ў чым – мінусы? Што варта пераняць адтуль для развіцця Беларусі?

 

***

 

Пра Грузію распавядае праваабаронца і фем-актывістка Марыша Корж, якая аказалася закрытая ў краіне знянацку праз ковід, шчыра палюбілі краіну і жыве там ужо тры гады. Гераіня дае цвярозую ацэнку мысленню мігранта, які спадзяецца, што хутка вернецца, але падманвае сам сябе.

 

***

 

Падкаст даступны на ўсіх ключаваых аўдыяплатформах і на YouTube:

Soundcloud  /  Castbox  /  Apple Podcasts /  Google Podcasts  /  Anchor  /  Spotify  /  Yandex.Music  /  YouTube