YouTube дня: відэа пра забароненыя тэмы
- 09.08.2019
- 3888
Добра часам успомніць, што галава чалавеку дадзеная не толькі для таго, каб у яе есці. 34 уключыў YouTube не дзеля зашкварных гісторый і дзеліцца з табою глыбокімі, сімпатычнымі ролікамі пра важнае. Цісні на плэй – і ўсяго за 19 з капейкамі хвілін ты прапампуешся ў трох тэмах, на якія беларусы гаварыць не любяць ці не ўмеюць.
Як гаварыць пра аборты?
Відэа, якое дапаможа зразумець, як рэагаваць, калі нехта блізкі стане перад складаным выбарам: рабіць аборт або нарадзіць малое?
Як гаварыць пра ксенафобію?
Пасля прагляду гэтага роліка можа стаць сорамна за некаторыя жарты ды стэрэатыпы, якія так складана вытруціць з галавы. Але ж сорам – карысная эмоцыя, шчыра рэкамендуем.
Як гаварыць пра смяротнае пакаранне?
А вось тут паслядоўна разбіраюць усе аргументы абаронцаў смяротнага пакарання. І пра «не варта карміць забойцу на нашы падаткі», і пра «гуманней расстраляць, чым гнаіць у турме», і пра «а калі б забіты быў тваім блізкім, ты б таксама не жадаў расправы?».
Праект «Як гаварыць пра...» робяць нашы даўнія сябры – гарадскі часопіс CityDog.by. Ролікаў будзе дзесяць. Усе яны збіраюцца вось тут. Лайк, шэр, рэпост.