Ружовы шум

  • 20.05.2016
  • Аўтар: Talstou
  • 21

 
Напярэдадні выхаду дэбютнай касеты мы пагутарылі з Вікай і Ангелінай, удзельніцамі праекту Rozovoje Ghetto, пра асаблівасці менскай андэграўндавай сцэны, постгуманізм і НБП-шнае мінулае.

 

Пакуль зоркі беларускага музычнага афіцыёзу разрываюцца паміж дзяржзамоваю і карпаратывамі, учорашняя альтэрнатыва ператвараецца ў новы поп і перацягвае на свой бок усё больш і больш маладых сэрцаў. За апошнія 5–10 гадоў музычны краявід Беларусі значна змяніўся, але, калі хочаш заставацца на пярэднім краі, будзь гатовы запэцкаць рукі ды спусціцца ў глыбокі андэграўнд, дзе булькоча нейкае няўцямнае надрыўнае варыва. У сутарэннях і гаражах, у старых нямодных кавярнях і малапапулярных клубах маладыя энтузіясты займаюцца нечым сярэднім паміж музыкаю, навукаю і ўгарам.

 

Rozovoje Ghetto – эксперыментальны авангардавы музычны праект з Менску – паўстаў у 2013 г. Граюць у нуарнай эстэцы няспешны апакаліптычны нойз пра экзістэнцыйныя праблемы сучаснага бунтара, які часам губляе хоць які-небудзь пробліск прытомнасці. У тэкстах фігуруюць цытаты Хайдэгера, Фуко, адбіваецца крытыка капіталізму. Граюць на тусоўках Менску, Віцебску, Масквы, Піцеру, у 2014 г. бралі ўдзел у менскай эдыцыі міжнародных рэйваў Teknival. А таксама трапілі на кампіляцыю «Связь времен», выдадзеную як пасляслоўе да кнігі Фелікса Сандалава «Формейшен: история одной сцены» пра маскоўскі панк-андэграўнд 90-ых.
 
Наш контркультурны агент, пісьменнік і мастак Аляксей Талстоў, выправіўся ў самыя нетры менскага падполля, каб пагутарыць з удзельніцамі групы.

 

 

Rozovoje Ghetto – папулярны праект. Вы збіраеце поўныя залы, ганяеце па гастролях. Аўтографы, натоўпы прыхільнікаў. Раскажыце крыху, як усё пачалося і якім быў ваш шлях да славы.

Віка: Усё пачалося з майго захаплення нойзам. Я грала ў калектыве «Союз философов Дахау», з якім мы актыўна канцэртавалі па беларускіх клубах, пакуль нас не забаранілі ды абвінавацілі ў прапагандзе ўсялякіх кепскіх рэчаў. Быў такі час – зялёны, малады, хвацкі. З Ангелінай мы пазнаёміліся ва «УКантакце»: у яе нікнэйм – Станаўленне мас – як назва адной з песень маёй групы. Мяне гэта зацікавіла, мы сустрэліся, я даведалася, што ў яе ёсць праект Rozovoje Ghetto, прапанавала запісаць спліт – адтуль усё і пачалося.

«Гэта адразу стала ўсіх выбешваць, і тады мне падалося, што ўсё ідзе правільна»

Ангеліна: Rozovoje Ghetto я зрабіла ўсім насуперак, бо мне надакучылі музыкі з гітарамі. Адшукала ў сваім кампе праграму для напісання музыкі – я зусім не ўмею граць на інструментах – і пачала нешта рабіць. Гэта адразу стала ўсіх выбешваць, і тады мне падалося, што ўсё ідзе правільна.

Віка: Мне ў папярэдняй групе ўжо хапіла хаосу, тут не хацелася дужа шумець, эпатаваць, хацелася больш асэнсоўваць рэальнасць, падаваць яе ў даступным фармаце. Таму мы з Ангелінай пачалі займацца «Гета», ну, і займаемся ім да сёння.

 

 

Дзе вы пісалі новы альбом? Чаму менавіта касета?

Ангеліна: Касету мы пісалі ў гаражы. Касета – гэта модна. Усе любяць касеты. Часам мне падавалася, што някепска было б яшчэ запісацца і на CD, дыск можна завастрыць і выкарыстаць як зброю, а касету, здаецца, ніяк не выкарыстаеш.

Віка: Мы даўно хацелі выдаць альбом, існуем ужо 3 гады – і ўсяго два дыктафонавыя запісы «УКантакце». На першым баку стужкі можна пачуць нашыя праграмныя песні, а на другім – інтуітыўная стылёвая імправізацыя. Касета будзе называцца ДМ11, як назва дымавой шашкі.

«Касета будзе называцца ДМ11, як назва дымавой шашкі»

Віка: Падчас нашага выступу на мерапрыемстве «Хоровод Сирень» у гаражы-СТА нехта ўзарваў ДМ11, і людзі падумалі, што гараж гарыць. Усе пайшлі, а мы засталіся граць, задыхаліся, але гралі. Гэта быў сапраўдны страх смерці. Той, хто знаёмы з ДМ11, разумее, што дым вельмі атрутны, немагчыма доўга ў ім быць. Валіць страбаскоп, дыміна, народ у паніцы, намагаюцца ўратавацца з другога паверху. У той дзень я зразумела, што публіка – гэта абсалютна не важна.

Ангеліна: Таму касета называецца ДМ11. Як невялічкая занатоўка на нашую старасць. Адчыню пасля як-небудзь шафу, а там касета, прыгадаю пах, прыгадаю маладосць, паплачу і пасмяюся.

 

 

На радыё вас наўрад ці будуць круціць, хоць саўнд і цікавы. Ці ёсць у Беларусі нешта падобнае? Што паўплывала на вас і на ваш гук?

Віка: Наконт беларускай музыкі хачу сказаць, што толькі цяпер пачынаюцца нейкія зрухі. Нават з пляцоўкамі, дзе можна пайграць, з інтэрнэт-выданнямі, дзе можна пра сябе заявіць, – з гэтым складана. Напрыклад, існуе Experty.by – рэйтынг беларускіх выканаўцаў і альбомаў. Я неяк вырашыла паслухаць альбомы за 2015 год, кшталту актуальныя. Мне зрабілася сумна: так усё лакальна і нецікава. Мы граем музыку, якую першапачаткова называлі неапопам, метанойзам, цяпер прыдумалі больш ёмістую назву – гаражная готыка.

У Беларусі няма сінці-поп-сцэны. У той жа Расіі мільярд гуртоў, натоўпы музыкаў. Гэты рух цяпер называюць новаю рускаю хваляй, і нават мы туды ўпісваемся, хоць і ў Беларусі сядзім, і трохі крыўдна праз тое, што няма падобных групаў менавіта тут. Мы вымушаныя граць на нейкіх тэхна-вечарынах.

«Cёння падзел на левых і правых ужо не актуальны, хоць ён і працягваецца»

Ангеліна: Мы заўжды граем дзесьці не паводле фармату, і я ўжо змірылася з гэтым: мы папросту пагаджаемся на ўсё, каб хоць бы назапашваць нейкі скіл па выступах.

 

У сваіх перформансах вы выкарыстоўваеце свастыкі, крыжы і зорку Давіда разам. Чаму вы ўключаеце іх у свае выказванні?

Віка: Я люблю сімвалы. Лічу, што гэта моцная рэч, яны мелі нейкую сакральнасць у традыцыйным грамадстве, а цяпер яе губляюць. Нам падабаецца гуляць з імі, паказваць, што сёння падзел на левых і правых ужо не актуальны, хоць ён і працягваецца. Бо сучасныя глабальныя выклікі патрабуюць іншых падыходаў: няма сэнсу крычаць, што ты правы ці левы – гэта нічога не змяняе. Увогуле я за постгуманізм і этычную тэхнакратыю. Я супраць дуальнасці, бо трэба быць троху па той бок дабра і ліха і перасягнуць ужо катэгорыі «суб’ект-аб’ект».

 
 
 

 

Раскажыце, калі ласка, пра вашае НБП-шнае мінулае (НБП – Нацыянал-бальшавіцкая партыя –34mag) і пра Дугіна (былы ідэолаг партыі – 34mag). Думаю, важна гэта прагаварыць. Як на мяне, дык час за ўсё адказаць.

Віка: У 14–15 гадоў я захаплялася сібірскім панкам, Летавым, «Красными Звёздами», натуральна, усплыла НБП, дзе яны ўсе былі. Я знайшла рудыменты гэтай партыі ў Беларусі. Гэта былі нейкія дзіўныя людзі, якія працавалі на заводзе, збіраліся штотыдзень, нічога вострапалітычнага, радыкальнага не адбывалася, проста быў гурток паводле інтарэсаў, контркультурная тусовачка.

Калісьці даўно я брала ўдзел у канферэнцыі пад Масквою, якую ладзіў Дугін, нешта накшталт «Традыцыя супраць постмадэрну». Мы пасябравалі тады з традыцыяналістамі з Масквы і Кіева, усё было добра. Была нейкая глабальная мэта – пераадоленне лібералізму. Але пасля кіеўскіх падзеяў усё развалілася, Дугін ужо не меў рацыі. Для Беларусі еўразійскі шлях – усё ж такі гэта не тое. Пра Дугіна ў нас нават ёсць песня, якая выйдзе на касеце. У песні няма нічога злога, папросту адчай маленькага чалавека, які глядзіць на гэтае грамадства спектаклю, прапускаючы яго праз сябе.

 

Ці бачыце вы сябе на беларускай сцэне? Вось выдаяце тут альбом і адначасова шмат ездзіце на гастролі. Якія ў вас прыярытэты?

Віка: Я хацела б развіваць беларускую сцэну, цікавую, незалежную, бо, пазіраючы на суседнія краіны, бачыш, што ўсё нармалёва, людзі выступаюць, развіваюцца, ездзяць у турнэ. І, вядома, хацелася б, каб Ghetto развівалася ў беларускім кантэксце, хоць у нас песні і на рускай. Але я не разумею, чаму Ghetto, якое любяць у Расіі, Еўропе, Лондане, якое запрашаюць паўсюль выступаць, у Беларусі неяк не вельмі ўспрымаюць. Мы шчыра і з душой аддаемся працэсу – падрыхтоўцы, выступу, а прыходзіш і атрымліваеш гаўна. На нос гаўна, на лоб, на вусны. Гэта не зусім прыемна. Я думала, гэта праз нашую музыку, але не: паехалі выступаць за межы – там людзі слухаюць тэкст, апладзіруюць, яны не прыйшлі падрыгацца. Ім цікава.

 

Сачыць за навінамі групы можна тут:

      

 

Фота by Аліна Крушынская

 


КАМЕНТАРЫ (21)

Белорусский нацбол
Белорусский нацбол | 2016-05-26 18:26:42

Я знайшла рудыменты гэтай партыі ў Беларусі. Гэта былі нейкія дзіўныя людзі, якія працавалі на заводзе, збіраліся штотыдзень, нічога вострапалітычнага, радыкальнага не адбывалася, проста быў гурток паводле інтарэсаў, контркультурная тусовачка. Вика и еще пару таких же недоэстетов, как раз и составляли в нбп ту самую группу по интересам. Пока остальных в отделениях от Минска до Москвы избивали огнетушителями менты, увольняли с работы, давали сроки и садили на сутки это пафосное создание приходило на собрания позакатывать глаза и поп..ть о великом. Что тогда, что сейчас я вижу только красивую обертку за которой скрывается пустота.

4ernaya
4ernaya | 2016-05-26 00:52:19

=) уху ты ж да

Гелий Александрович
Гелий Александрович | 2016-05-23 16:20:19

В принципе лучшей рецензией на творчество будут слова самой философини из гетто, посвященные "современному либерализму"
1) Демографический кризис;

2) Подрыв человеческих ценностей;

3) Распространение половых девиаций и перверсий;

4) Потеря целостной идентичности пола (физиологической, общественной, духовной);

5) Уничтожение первичных оснований человеческого существования;

6) Фундаментальный нигилизм и декаданс.
http://naviny.by/rubrics/auto/2013/03/24/ic_articles_410_181230/print/

Алексей
Алексей | 2016-12-21 03:54:14


Модерализм:
идеология новой цивилизации http://moderalism.narod.ru/Index.htm

LE
LE | 2016-05-22 20:40:33

исходя из комметов - нужно обязательно слушать

14 3 +11
Адказаць
matrix01xbeat | 2016-05-22 15:01:54

товарищи,не нравится - проходите мимо.
пишут 'пафос,херня'.
а вы слушали?
хотя бы 'запутался'.
не нравится философия,Дугин?
ну опустите эту строчку,остальной же текст, лично для меня, - суть и сущность нынешних людей/'не такой,как все'/готовых на все,ради того,чтобы выделиться.
зато у ребят хватает смелости показать что-то свое.
сначала создайте что-то,добейтесь того,чтобы где-нибудь опубликовали ваше интервью,а потом делите творчество на херню или годноту.

блаблба
блаблба | 2016-05-22 16:34:28

"сначала добейтесь/создайте/пусть опубликуют" - вредная очень мысль, не пишите так больше никогда. девиз "ну я делаю хоть что-то" наполнил мир хуевой музыкой и посредственными музыкантами. лучше вообще не хера не делать с удовольствием, чем делать говно. хватило смелости показать что-то свое? ой ладн, куча мала это, а не свое. да и кому это "свое" интересно, самовыражение это подросткове? пусть маме своей включают.

Эдуард Сканин
Эдуард Сканин | 2016-05-22 19:23:24

Полностью согласен с вами, что хайп вокруг таких групп, только вредит зарождающейся белорусской сцене. Но здесь несколько иная проблема, здесь мы имеем дело с уникальным прецедентом. Впервые на общее обозрение выставляют боевой авангард белорусского ЛГБТ, и сторонний наблюдатель может сделать очень интересные выводы об уровне развития данного организма. У белорусского ЛГБТ начинает формироваться высшая нервная система! И мы на конец слышим, прямиком из подполья, "звонкие голоса белорусского лгбт пролетариата".Этим легко объяснить лоу файность записей, дело даже не в отсутствии нормальной аппаратуры или попытки идти в ногу со временем, а в том, что сколько культурных слоев должна была пройти данная "музыка" чтобы подняться на поверхность. Это скажем как пытаться понять о чем поет патефон у соседа тремя этажами сверху, ничего кроме гула и не разобрать. И не удивительно что площадкой для отправки позывных миру был выбран 34mag, редакция всегда симпатизировала "обиженным"
Многие могут возразить, что миру уже были явлены проекты "Борис Моисеев" и "Тату", но первый это ряженный клоун, а вторые это экспортная версия заигрывания со сколь угодным перечнем сексуальных девиаций, главный из которых безусловно был "Вам, педофилы!" И не имели к нашему случаю никакого отношения.
Здесь же наоборот декларируется асексуальность участников, ну кто сможет назвать симпатичной телу которая больше похожа на парня?
Но и это не самое интересное что мы можем узнать из данного кейса, а самое поразительное то, что насколько методы самопрезентации и рефлексии голоса из "розового гетто" совпадают с нашей самой народной музыкой шансоном. Та же надрывность и фатальность что и в золотых хитах типа "Кольщик" и "Владимирский централ". Но это и не удивительно, зная насколько тесно сплелись эти два мира в нашей культурной традиции.
И НБПэшное прошлое не вызывает никаких вопросов, зная о сексуальных предпочтениях лидера лимоновцев, любой желающий может найти подтверждение, к примеру интервью одной из его жен. Да и вхождение гомосексуалистов в партийную верхушку НСДАП тоже ни для никого не секрет.
Проект безусловно ожидает успех, но здесь разговор не о музыке (к музыке эти ребята вообще не имеют никакого отношения), а о медийной стратегии. И приемы в ЛондОне и гастроли, но под ширмой борцов за права меньшинств, а не как отличного музыкального бэнда.

оля
оля | 2016-05-24 11:52:36

"Впервые на общее обозрение выставляют боевой авангард белорусского ЛГБТ" - вы о чем вообще? при чем тут лгбт? ни при чем.

Леди Бардак
Леди Бардак | 2016-05-21 22:55:36

удалили мой коммент(((( грусн... но все же, еще раз напишу...розовое гетто-это сгусток пафоса и шизофазии.чувиха тусила в гомосе и лгбт.всю жизнь играла на коньюктуре и констрастах. фак ю дождиха)))))

12 13 -1
Адказаць
Fuck
Fuck | 2016-05-21 22:41:18

В Лондоне принимают? На белорусском портале такое писать можно, запросто. Сомнительно только, что эти дамы в английский могут, в язык и стиль самопрезентации. Склоняюсь к тому, что закончили по два класса церковно-приходской. Дугин, хуле. Во всяком случае, эта женсщина феласаф вызывает сожаление. Даже не знаю, что печальнее, этот сквозящий из всех щелей провинциальный комплекс арт-мессианства, маскирующий претенциозную парашу, или то, что детишки к такому все еще тянутся :)

15 13 +2
Адказаць
Игорь
Игорь | 2016-05-21 19:40:58

Прежде чем пытаться говорить про лево-правые дискурсы и субъект объектные дихотомии нужно уметь в философию. Бабы по ходу не знают не про Юма, не про Канта с Гегелем, не про Карла Поппера. А заученное про «лево-правых» очевидно отсылает к клоуну Дугину. Это печально и смешно. Надо хотя бы учебники по истории философии читать. А не упарываться хуево переведенным говном.

15 12 +3
Адказаць
Yoba
Yoba | 2016-05-24 11:02:22

Довольно поверхностный нейм-дроппинг, чувачок.

Игорь
Игорь | 2016-05-25 02:34:13


Причем тут отсылки к авторитетам? Если проблема в компетентности и интеллектуальной мимикрии. Печалька, лозунгово воспроизводит Дугинские тексты без должного критического осмысления. Видимо и в логику не смогла.

Скрудж Маккдак
Скрудж Маккдак | 2016-05-21 19:15:51

Щас любой бездарь называет себя андеграундом. Эта особа не исключение. Таланта ноль, навыков ноль, концепция пошлая и банальная.

11 10 +1
Адказаць
Эдуард Сканин
Эдуард Сканин | 2016-05-21 22:00:40

К вопросу об андеграунде.
Я как типичный представитель эпохи посмодерна, тоже типичный представитель андеграунда. Который год придерживаюсь практики Стюарта Хоума: практика арт-забастовки, т.е. не реализую ни каких художественных жестов, не выставляюсь, не делаю новых арт-объектов, т.е нахожусь настолько в глубоком андеграунде, настолько законспирирован, что блядь сам не понимаю, границы этой акции

22 5 +17
Адказаць
борис
борис | 2016-05-21 13:34:01

ролик с ютюба - вполне норм

Эдуард Сканин
Эдуард Сканин | 2016-05-21 05:54:14

Дослушал до слов "лезергин" выключил. Хотя и сразу было ясно что от группы с таким названием ничего хорошего ждать не приходиться. один вопрос остался сколько оет музыкам? Судя по тому что они тусили в босоногом детстве в НБП уже взрослые цетки, НБП в коком году активно продвигалось? Год 2000-ый? А порят такую чушь как пятикласницы которые только что узнали значение слова "Х*й"

12 11 +1
Адказаць
Гуманоид
Гуманоид | 2016-05-20 20:28:30

Боже, какая дикая, тупая, ни о чем херня! Вы что Еба*** нулись там все???

23 16 +7
Адказаць
какашка сьюзи
какашка сьюзи | 2016-05-20 21:45:04

плюсую
мне вот Солодуха Сашок тоже доставляет больше

26 4 +22
Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ