Нясвіж: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 22.06.2018
- 11366
Нясвіж — загадкавы горад з багатай гісторыяй, які месціцца ў ста кіламетрах ад беларускай сталіцы. З 22 па 24 чэрвеня тут адбудуцца «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў». Гэта выдатная магчымасць адпачыць і пагрузіцца ў дзівосную тэатральную атмасферу ў дэкарацыях палаца, які належаў самаму багатаму і ўплывоваму роду Вялікага Княства Літоўскага.
Разам з МТС мы падрыхтавалі для цябе падкаст пра Нясвіж і яго сэрца — казачны палацава-паркавы комплекс, рэзідэнцыю Радзівілаў, дзе няспынна віравала жыццё, поўнае баляў і тэатральных імпрэз. Падземныя шляхі, фамільныя прывіды, родавыя пахавальні, факты, легенды, інтрыгi і містыфікацыі. Мінулае і сучаснасць Нясвіжа — той яшчэ мiкс жанраў. Тут i трылер, i рамком, i гiстарычная сага!
Пампуй падкаст на рускай або беларускай мовах, рэкамендуй яго сваім сябрам in English і выпраўляйся ў падарожжа па мінуламу, калі свет быў павольным, а адлегласці — вялікімі.
Над падкастам працавалі: Марыя Гуліна (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), KorneJ (саўнддызайн).
Музыка: Антон Генрык Радзівіл – Інтрадукцыя і Дуэт Грэтхен і Ф., Georg Händel – Music for the Royal Fireworks (Movement 4: La Rejouissance), Audiolounge - Happy Marimba, Puddle of Infinity – Wind Marching For Rain, Paul Romero – Heroes of Might and Magic III: Necropolis theme, Unicorn Heads – Boardroom Theme, Doug Maxwell – Invitation to the Castle Ball
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868