Пакуль фрэнды кіснуць у наскрозь прамоклым горадзе, ты можаш патэсціць добрую альтэрнатыву настолкам і пятнічнаму бархопінгу: затусі на кінафоруме, што адбудзецца недзе на мяжы цывілізацыі. Для гэтага нават віза не патрэбная.
Што будзе?
22–28 ліпеня 2017 у аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» сумесна з мультымедыйным праектам «Хронотоп», кінашколай-студыяй Андрэя Палупанава і паблікам «Маладое кіно Беларусі» адбудзецца Міжнародны форум памежнага кіно «ХРОНОТОПЬ. ART: REBOOT». На фэст запрашаюць маладых аўтараў(-ак), кінаманаў(-ак), амаратаў(-ак) эксперыментальнага сінематографа і ўсялякіх валацуг-авантурыстаў(-ак). Твой досвед у кіношных прымочках асаблівай ролі не адыгрывае. Любіш Джармуша – і годзе!
Навошта ехаць?
Мэта «ХРОНОТОПЬ. ART: REBOOT» – падтрымліваць і развіваць такую далікатную штуку, як маладое беларускае кіно. Па сутнасці, гэта твой шанец пачаць здымаць або зрабіць яшчэ колькі крокаў наперад па слаўнай дарожцы Турава ды Пташука. Умовы для таго будуць самыя прыдатныя. Заўсёднікі арт-вёскі Каптаруны абяцаюць першакласны кінатусіч пад самы прыгодны алк.
Для тых, хто любіць кіно выключна платанічна (то-бок здымаць нічога не плануе), форум стане добрай арт-перазагрузкай і інтэлектуальным падсілкоўваннем.
Што за Каптаруны?
Шукай тутачкі: 55.108827, 26.261161. Каптаруны знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы, але вёска вартая ўвагі не праз лакацыю, а дзякуючы жыхарам. Некалькі гадоў таму менская інтэлігенцыя з падачы мастака Артура Клінава пачала ўладкоўваць тут альтэрнатыўны побыт, і цяпер Каптаруны – мультыкультурнае месца для фестываляў і адукацыйных праграм. Як Кактэбель Валошына, толькі без залішняга пафасу.
Што там адбудзецца?
Сёлета ўсё пачнецца з кінапаказаў праграм Міжнароднага Канскага відэафэсту (не таго снобскага і прадказальнага, пра які ты падумаў(-ла), а цалкам сабе трушнага, з сібірскай прапіскай, праграмы дакументалак Інстытута Адама Міцкевіча (Польшча), украінскіх і беларускіх фільмаў.
Мяркуецца, што ўбачанае можна будзе абмеркаваць з дасведчанымі людзьмі. Сярод такіх – рэжысёр Андрэй Кудзіненка, гукарэжысёр Яўген Рагозін, філосафка Альміра Усманава і філосаф Андрэй Горных, музыкі Наста Шпакоўская (Naka) і Ілля Чарапко («Петля Пристрастия»).
Адмысловыя госці – Андрэй Сільверстаў, прадзюсар, рэжысёр незалежнага кіно, заснавальнік Лігі эксперыментальнага кіно, клуба Сіне-Фантом, прэзідэнт Канскага фестывалю, польскі рэжысёр Пётр Расалоўскі і рэжысёр з Украіны Аляксандр Чупрына. Карацей, глянь праграму – ахранееш!
Другая частка фэсту – адукацыйны кіналетнік Андрэя Палупанава і Андрэя Кудзіненкі, у рамках якога цябе экстрэмальна швырнуць у вадзіцу кінапрацэсу і ты паплывеш. Марыў(-ла) зняць фільм? Здымеш!
Што з бытавухай?
Начаваць будзеш салодзенька – у намётавым мястэчку. Трохразовае гарачае харчаванне – all inclusive. Душавыя, рукамыйніцы, кухня, сталоўка і нават бар – што табе яшчэ трэба? А, хіба што агляд тамтэйшых прыбіральняў! Для буржуазіі ёсць варык правесці ўік-энд у сядзібе з лазняй.
Як гэта было?
У мінулым годзе на «ХРОНОТОПЬ» тусілі каля сотні чалавек: кіношнікі, мастакі, музыкі і іншыя вясёлыя людзі. Глядзі фоткі (гульня-бонус «Знайдзі Курэйчыка»). У кіналетніку Каптарунаў знялі сем кароткаметражак, якія потым пракаціліся па суседніх краінах.
Го!
Для ўдзелу ў кінафоруме «ХРОНОТОПЬ. ART: REBOOT» трэба выбраць адпаведны данэйшан на Талацэ. Калі ты чалавек без банкаўскай карткі ці проста любіш даймаць людзей па тэлефоне, то набірай: +375 (29) 734- 58-59, +375 (29) 635-27-28 – без квітка не пакінуць.
Не Менскам адзіным. Пабач на свае вочы, як робіцца дэцэнтралізацыя культурнага жыцця, падыхай чыстым паветрам і перазагрузі мазгі.
Публічная дыскусія з Глебам Кавалёвым (Karma, Post Bar), Глебам Gurami (Modul Art Platform) і Аляксандрам Багданавым (культ. цэнтр «Корпус»).
«Куда утекла бело-красно-белая река людей с веселыми лозунгами?»
Ника Водвуд – о том, как устроен киберактивизм.
Тлумачым, што рабіць, калі тваіх блізкіх затрымалі падчас акцыі пратэсту.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.