Да выхаду рыхтуецца беларускі пераклад рамана «Каханне падчас халеры» нобелеўскага лаўрэата Габрыэля Гарсія Маркеса. Мы падрыхтавалі восем трапных цытат з кнігі, якімі ты можаш казырнуць у любым інтэлектуальным коле.








«Каханне падчас халеры» Маркес выпусціў у 1985 годзе. Гэта першы раман, які з’явіўся пасля атрымання аўтарам Нобелеўскай прэміі. Нягледзячы на папулярнасць, па-беларуску творы Маркеса асобнай кнігай выйдуць упершыню. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by была запушчана краўдфандынгавая кампанія (якая, дарэчы, вельмі блізкая да паспяховага заканчэння).
Выданне стане другой кнігай у серыі Noblesse Oblige – твораў нобелеўскіх лаўрэатаў у беларускіх перакладах. Раней пабачыў свет «Голад» нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна. Пераклаў Маркеса на беларускую Карлас Шэрман. Noblesse Oblige – гэта сумесны праект дабрачыннага фонду «Вяртанне» і выдавецтва «Янушкевіч».
Той самы выпадак, калі пазітыўныя змены ў сістэму аховы здароўя могуць прыходзіць не толькі «зверху».
Британский писатель, автор книг о футбольных фанатах Дуги Бримсон встретился с читателями в Бресте. Зафиксировали главное из его речи.
Пачытаць Букоўскі, Кізі, Паланюка і Этвуд па-беларуску.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.