Кавер-бэнд «Иномарки» прадстаўляе на «Першаку» плытку VII свайго сайд-праекта Vox Mira – альбом аб праходжанні шляху з пункта А ў пункт нуль і аб вызначэнні каардынатаў гэтых пунктаў.
Эстрадны шлях кавер-бэнда «Иномарки» цікавы тым творчым падваеннем калектыўнай асобы, якое прывяло да ўзнікнення ва ўмовах пралетарскага жанру яркага сайд-праекта Vox Mira з уласным матэрыялам высокай якасці. Другі і больш спелы альбом VII складаецца з сямі кампазіцый, і праз гэтыя сем прыступак адбываецца трансфармацыя лірычнага героя ад шалёнага да больш разважлівага. Матэрыял уяўляе з сябе прафесійны, гучны і душэўны поп-інструментал, зроблены з жаданнем, уменнем і нейкай асабістай філасофіяй ачышчэння праз музыку.
Музыка – Vox Mira
Запіс – студыя Андрэя Кійко, студыя Maple Tree
Гукарэжысёры – Андрэй Кійко, Алег Даманчук
Звядзенне і мастэрынг – Андрэй Кійко
Мастак – Надзея Саяпіна-Гендрусева
Фатограф – Алена Катушка
Cover band “Inomarki” ("Foreign Cars") presents the record VII of their side project Vox Mira – an album about the path passage from A point to a zero one and determination of the coordinates of these points.
КАМЕНТАРЫ (1)
Очень круто,только сведение мешает восприятию.