РЭЛІЗ
Карняплоды любві Разбiтае Сэрца Пацана
Грошы на запіс рэліза гурт накраўдфандзілі літаральна за тыдзень – так моцна фанаты хацелі пачуць іх камбэк.
Дзяніс Тарасенка – вакал, гітара, словы, музыка
Павал Гарадніцкі – клавішы, вакал, словы, музыка
Эндрю Осіпчык – бас
Аляксандр Кавалёў – бубны
Алег Даманчук – звядзенне і мастэрынг (Mapletree studio)
Віталік Дзегцяроў – дызайн
Пяты альбом «РСП» – гэта ўсё тыя ж самаіронія і вечная рамантыка, якія, здаецца, будуць з групай заўсёды. На «Карняплодах любві» сонечны фрыланс сутыкаецца са смузі-мафінамі і фалафелем, а «Мiр беларускай эстрады» тут – іранічная рэгі-замалёўка пра суровы побыт жыхароў неба з «БТ» і «таксістаў на кафеіне».
«У гэтым альбоме змянілася гучанне, ён больш разнапланавы па напаўненні, тут ёсць і рэгі, і лаўндж, і панк, і савецкі фанк. “Карняплоды любві” маюць магчымасць існаваць дзякуючы краўдфандынгу. За тыдзень мы сабралі неабходную суму і сказалі годнае "Свадзі!" нашаму гукачу. У альбоме адлюстроўваюцца падзеі, якія адбываліся з намі цягам трох год, з галоўным фокусам на каханне. Мы падарослелі, набылі дзве машыны (але гэта нічога не значыць), акультурыліся тэхнічна ды пракачаліся ў музыцы», – так альбом апісваюць удзельнікі «РСП».
Прэзентацыя – 4 кастрычніка ў клубе «Бруге».
«РСП» у сеціве:
VK | Soundcloud | Instagram | FB
DOWNLOAD 76 МБ
КАМЕНТАРЫ (1)
Гэта шэдэўр!