РЭЛІЗ

Plastyka Akute

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Мы радыя прадставіць сённяшні рэліз на «Першаку»: магілёўскія хітмэйкеры і хартбрэйкеры Akute выпускаюць чацвёрты студыйны альбом Płastyka. Плытка настолькі меладычная, што з другога праслухоўвання падаецца, быццам ты ведаеш гэтыя песні з пяшчотнага дзяцінства.

 

Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах. «Альбом мы пісалі два гады. У ім на першы план выйшла смяротная лірыка, – кажа Рома Жыхараў, бас-гітарыст і бэк-вакаліст гурта. – Першапачаткова наш стыль называўся “дыска-дэкаданс”, а цяпер мы яго яшчэ ўдакладнілі назвай “смерць-рок”. Але які б ён ні быў тленны, ён дастаткова пазітыўны». Насамрэч альбом атрымаўся больш хуткім, настолькі, што пад яго вельмі зручна ўхіляцца ад куль, калі перабягаеш з аднаго акопа ў другі.

 

Фота by Duet Photo

Дызайн вокладкі – Анатоль Лазар (adliga.com)

Płastyka is the fourth full-length album by the Mogilev hit makers and heart breakers – Akute band. The album is so melodious that during the second listening it begins to seem you’ve known these songs from tender childhood.

 

 

 

Photo by Duet Photo

Design -– Anatol Lazar (adliga.com)

DOWNLOAD 92 МБ

КАМЕНТАРЫ (12)

pl_ brgr
pl_ brgr | 17.10.2016 14:01

Treba nie "kałi b", a "kali b".

53 54 -1
kipryda | 17.10.2016 14:37

Крутаны! Альбом выдатна кладзецца на восеньскі настрой :) Вялікі дзякуй!

75 47 +28
Магіла
Магіла | 17.10.2016 16:57

Дзякуй, землякі ! Круты падгон.

59 50 +9
Atramant
Atramant | 17.10.2016 22:03

Адныя самапаўторы: у мэлёдыях, падачы, настроі, вакале... Хіба што "Крок уперад" хоць нейкі адыход у бок.

60 46 +14
nieba zloje
nieba zloje | 18.10.2016 14:09

Ты альбом дакладна слухаў ?

37 49 -12
Viatrak
Viatrak | 18.10.2016 00:19

Праслухаў. Пераканаўся ў ранейшай думцы: адчуванне такое, быццам AKUTE увесь час "спрабуюць нешта граць, а не граюць". Бедныя тэксты, невыразныя вобразы, .. да тэкстаў увогуле шмат пытанняў . .дужа яны дылетанцкія і зусім бесцялесныя. Знаходзяцца нейкія проста някепскія кавалкі песень, пасля якіх думаеш "ну вось вось, зараз рубануць". . . .а яны скатваюцца ў нешта кіслае і цьмяняе, прычым "цямянае" на мяжы "нечага ніякага". . . . Ну, пэўна такая унутраная канструкцыя ў музыкаў ,такую музыку і ствараюць. Першы і восьмы трэкі бадай самыя лепшыя як па мне.

55 57 -2

Нешта ў гэтым меладычным роке ўсё меней рока і меней мелодый) Заўважыў тэндэнцыю да "завыванняў пад электроншчыну" (асабліва ў параўнанні з мінулым альбомам), інструменты чамусьці вырашана схаваць паглыбей за гукавыя эфекты. Ня ведаю, мабыць зараз гэта "стильно, модно, молодёжно". Рэбе троху халявяць на рымфах ("сны разгадаць - сны забываць", добра што першая не "ўспамінаць").
Найбольш спадабаліся трэкі з трэцяга па шосты. Цікава будзе паслухаць на канцэрце ў больш жорсткім выкананні)

50 44 +6
Чужаніца
Чужаніца | 20.10.2016 15:36

Цікавыя ноткі халоднага пост-панка. І ў чымсьці пераклікаецца з гуртом Ulis.

43 45 -2
bvz
bvz | 23.10.2016 01:28

хуйня на постном масле.

49 57 -8
Katy
Katy | 25.10.2016 14:06

Дзякуй за новы альбом! А голас Стаса - гэта проста аргазм)

38 48 -10
YANA
YANA | 28.10.2016 22:29

Вялікі дзякуй вам за вашу творчасць! Вы сапрўды ствараеце вельмі якасную музыку, укладаючы ў яе ўсю сваю душу, і гэта адчуваецца. Я здзіўляюся, як у вас атрымліваецца кранаць і сэрцы іншых людзей, захапляць іх сваім талентам.
На маю думку, гэты альбом сапраўды асенні. Прымушае пасумаваць, падумаць пра свае жыццё...
Раней я не шанавала сваю родную мову, лічыла яе не гучнай, але, калі аднойчы пачула адну з вашых песен, так здзівілася, што беларуская мова можа быць НАСТОЛЬКІ прыгожай! Такім чынам, вы змянілі мае жыццё ў лепшы бок сваёй творчасцю. За гэта вам усім асобнае дзякуй:)
Працягвайце далей ствараць сваю музыку і помніце, што заўсёды ёсць людзі, якія любяць вас і шануюць вашу працу!
Вы цудоўныя!:)

50 41 +9
Léonie & Asmodeus
Léonie & Asmodeus | 8.11.2016 05:31

Больш бессэнсоўнай лірыкі яшчэ пашукаць трэба.

42 32 +10
Как Олег «ЛСП» превратил Backdoor в хлев дружбы

Как Олег «ЛСП» превратил Backdoor в хлев дружбы

Почему презентация альбома «ЛСП» – это вообще не про музыку.

«Убей перфекциониста». Лера Деле – о создании клипа на карантине

«Убей перфекциониста». Лера Деле – о создании клипа на карантине

История создания видео, которое вместо месяца заняло сразу три.

«КУЛЬТУРА.» – «ГОСТ». Премьера на «Першаке»

«КУЛЬТУРА.» – «ГОСТ». Премьера на «Першаке»

Это дебютный сингл и клип новой группы Паши Михалка.

Что не так с позицией «Белтелерадиокомпании» в конфликте с Shuma

Что не так с позицией «Белтелерадиокомпании» в конфликте с Shuma

Переводим законы на человеческий язык и отвечаем, кто прав с юридической точки зрения.

10 песен и 1 альбом, чтобы перевести дух

10 песен и 1 альбом, чтобы перевести дух

Советуем хорошую музыку, чтобы очистить голову.

Топ-10 беларусов на Spotify

Топ-10 беларусов на Spotify

Первое место может тебя удивить. Потому что на нем не Макс Корж!

12 лучших песен июня

12 лучших песен июня

Беларусы поют о важном, Feduk записал главную песню лета, Arca – это любовь!

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

«Домашки» Ableton School, которые хочется послушать здесь и сейчас.

12 главных песен мая

12 главных песен мая

Рэп, неофламенко и немного протестных настроений.