РЭЛІЗ

«Розныя» «Мутнаевока»

Гурт вяртаецца са змрочнай энергетыкай, якая зарадзіць цябе нават у самы дажджлівы дзень.

 

 

«Розныя» – гэта новая песня гурта, якая адразу збівае з ног музычнай падачай і энергіяй тэксту. Летась «Мутнаевока» адзначыліся альбомам «Метро», а «Розныя» – ужо другая іх песня за гэты год.

Прэзентацыя сінгла адбудзецца 19 кастрычніка ў клубе «ТНТ», квіткі – вось тут.

 

«Мутнаевока» пра сінгл:

– «Розныя» – гэта простая раённая гісторыя, якая сустракаецца ў кожным акне. Знаёмая ўсім да болю сітуацыя, дзе двое ў стасунках на адной жылой прасторы разумеюць, што яны абсалютна розныя па натуры, але з тых ці іншых прычын церпяць адно аднаго. Трываюць да крытычнага моманту, калі любая дробная зачэпка становіцца нагодай для сваркі. Тэма ўтрымання свайго побач з сабою, з-за страху страціць і пачаць наноў прывязваючы самае злыбеднае апраўданне кшталту «цані тое, што маеш», «сцерпіцца – злюбіцца» і гэтак далей.

З іншага боку, апісваецца стан шызафрэніі, асобы з паліморфным псіхічным разладам, распадам працэсаў мыслення. Самотны чалавек з падваеннем асобы, які сублімуе свае страхі, нерэалізаваныя намеры, культывуючы ўласнае альтэр-эга, аддаляючыся ад рэальнасці, што прыводзіць да вельмі замкнёнага ладу жыцця. У паўсядзённасці падобныя «пацыенты» сустракаюцца часцей, чым падаецца. Пагатоў, у нерэнтабельных краінах трэцяга свету, кшталту нашай, побытавы і псіхічны разлад у соцыуме здаецца ледзь не звыклай з'явай.

34 Mixes #1: T-Trider

34 Mixes #1: T-Trider

Вяртаем міксы ад сяброў у самае сэрца «Першака». Шампанскае адкаркоўвае T-Trider бадзёрым гета-фанкам. Святкуем разам!

Как создаются хиты в 2017 году?

Как создаются хиты в 2017 году?

Справедливость стриминга: как плейлисты в Spotify и Apple Music в одночасье превращают начинающих ноунеймов в мегазвезд.

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Как собрать музыкальную студию за $500, $1000 и $1500?

Изучаем бюджетные варианты домашней «Эбби Роуд».

Беларускія музычныя лэйблы

Беларускія музычныя лэйблы

Каталог дзейных беларускіх анлайн-пляцовак, якія выдаюць і прамоўцяць музыку.

Блэки с Банги и Бангалор

Блэки с Банги и Бангалор

Минский рэпер показывает знаковые места своего района.

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

Музыка улиц: что прохожие слушают в наушниках?

В новой рубрике «Музыка улиц» изучаем, что играет в наушниках у прохожих.

New kids from the block (BY, EN)

New kids from the block (BY, EN)

Як прадаваць сваю музыку сусветным брэндам? Размаўляем з Рэнатам Хорватам, адным з заснавальнікаў венгерскай ліцэнзійнай кампаніі Eastaste.