РЭЛІЗ

«Куй!» «Хамерман Знищує Віруси»

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

34mag шчаслівы прапанаваць вам двайны рэліз ад украінскага гурта «Хамерман Знищує Віруси» – калектыву, ад кожнага сутыкнення з якім мы адчуваем эйфарыю і суцэльную радасць быцця. Без жартаў – такога таленавітага фрычча яшчэ трэба пашукаць!

Першая частка рэлізу – эпахальны, паводле вызначэння саміх музыкаў, альбом «Куй!». Другая, дэсертная частка – сінгл, запісаны адмыслова для 34mag. У яго ўваходзяць усяго дзве песні, але якія!

Мы ўпэўненыя, што трэк «Мені набридли підараси» павінен стаць новым гімнам офісных працаўнікоў, а тэма «Мєчтав стать поп-звездой, але чуть-чуть не расчитав» – найлепшы кавер на «Let it be» з часоў, калі ўсе бітлы яшчэ былі жывыя.

 

Для нас з’яўленне «Хамерман Знищує Віруси» ў «Першаку» – знакавая падзея. Па-першае, мы лічым «ХЗВ» сапраўды крутымі і спадзяемся, што хутка зможам пабачыць іх жыўцом у Менску. Па-другое, гэты рэліз пашырае геаграфію «Першака», бо дагэтуль мы выкладалі толькі айчынны арт. Межаў не існуе. Download free!

«Хамерман Знищує Віруси»:

Вова Пахалюк – трывожнасць, вера ў поспех, мізантрапія
Альберт Цукрэнка – наіўнасць, скептыцызм, тыранія


Запіс студыі «Хлопчик з треніровки»
Дызайн «Зазо»

 

 

 

Таццяна Заміроўская, журналістка:

– Я сачу за творчасцю гурта «ХЗВ» яшчэ з 2005 года, калі ўпершыню пабачыла іх на фэсце «НАШатырь» магічнага днепрапятроўскага арт-часопіса «НАШ» – яны крычалі пра «Сумы! Сумы! Чечня! Чечня!», спявалі пра птушыны грып і старых людзей, якія, няхай і гучыць банальна, састарэлі фізічна і маральна; іхні выступ адбыўся тады пасля хэдлайнераў «НОМ», і нягледзячы на маю шчырую любоў да гэтых шалёных піцерцаў «Хамерманы» перакрылі сабой усе, гэта было кароткае замыканне, выбух, шок.

Так, сапраўды, яны эпатуюць, яны іранічныя, шалёныя, зверскі хуліганскія, пра іх вельмі лёгка пісаць штосьці кшталту «кожны канцэрт яны прыдумляюць такія аўтарскія строі ды выгляды, што канцэртныя фотасесіі ўжо асобна самі па сабе – аб'ект кантэмпарары-арт», – але рэч нават не ў тым, што гэта сцёбны і круты постмадэрновы арт-праект пра фобіі ды жаданні маленькага офіснага чалавека, жорсткі дыскурс афіцыёзнай поп-культуры і рэлігійны трэшак кшталту «Сторожевой башні», рэч не зусім у гэтым, яны проста робяць рэальна крутыя песні. То бок гэта такое, разумееце, «Дэвід Боўі сустракае Паўла Пеперштэйна», канцэптуальнае панк-мастацтва, за якім стаіць нармальны музычны базіс. «Хамерманы» эвалюцыянавалі ад сімфа-трэш-панку з элементамі Prodigy i Depeche Mode (песня «Украіна це ми» і першы альбом з выдатнымі электроннымі трэкамі кшталту «Лорд» і «Півень») да псіхадэлічных перапевак «Бітлз», шызафрэнічнага дваровага шансону найвышэйшай якасці і сімфанічнага электра-клэшу з опернымі амаль элементамі (апошняя плытка, эпахальны альбом «Куй!»). Яны нічога не баяцца, усё разумеюць і ўсіх любяць. Яны пяшчотныя, эрудзіраваныя і з геніяльным пачуццем гумару – іх песні нікога не абураюць, няхай яны і пра сучаснасць, і пра ўсіх нас, і ўвогуле.

Пра іх можна казаць яшчэ шмат, але навошта? Альберт і Вова – мае прыватныя музычныя героі сучаснасці! Мае Дэвід Боўі ды Ігі Поп, Бона і Браян Іна, Ленан і МакКартні. Яны даказваюць, што кожны добры чалавек можа рабіць добрую музыку, калі мае талент і вольны час. Сучасная ўкраінская культура, вядома, мае шмат такога, чым можна ганарыцца, але прыватна для мяне, зноў жа, галоўныя ў гэтым спісе – «Хамерманы» і часопіс «НАШ», усё.

 

Хамерман Знищує Віруси -

Мені набридли підараси. Мєчтав стать поп-звездой, але чуть-чуть не расчитав (2011)

 

 

34mag has the pleasure to present you a double release by the Ukrainian band duet “Hamerman Znischue Virusy” (Hammerman Exterminates Viruses) – a group that makes you feel euphoria and joy each you hear them. Seriously! The most talented freaky stuff ever!

The first part of the release is an epochal (from the band’s musicians’ point of view) album titled «Куй!» (Kuy). The other part – a dessert – is the single recorded especially for 34mag. It contains only two tracks. But what tracks are they! We are sure that «Мені набридли підараси» (Meni nabrydly pidarasy) must become a new anthem of white collars, and «Мєчтав стать поп-звездой, але чуть-чуть не расчитав» (Mechtav stat’ pop-zvezdoy ale chut’-chut’ ne raschytav) is the best “Let it be” cover version ever performed since the times of The Beatles.

 

For us, “Hamerman Znischue Virusy” appearance at “Piarshak” is pretty meaningful. Firstly, we really think they are cool and hope to see them live in Minsk shortly. Secondly, this release broadens “Piarshak’s” outlook, as we have never presented foreign musicians. Go beyond borders and download for free!

“Hamerman Znischue Virusy”:

Vova Pakhaliuk – anxiety, faith in success, misanthropy
Albert Tsukrenka – naivety, skepticism, tyranny

Record – “Khlopchyk z trenirovky”
Design – “Zazo”

 

 

 

 

Хамерман Знищує Віруси -

Мені набридли підараси. Мєчтав стать поп-звездой, але чуть-чуть не расчитав (2011)

 

 

DOWNLOAD 117 МБ

КАМЕНТАРЫ (8)

Alexey Pedosenko | 25.11.2011 18:53

Гэта ж нашы монстры із Сумоу!)

59 48 +11
4oka
4oka | 27.11.2011 20:13

сінгл абалдзенны!

62 49 +13
trickser
trickser | 27.11.2011 21:41

ай слушать ночью - одна радость!

58 49 +9
Артем Явас
Артем Явас | 28.11.2011 10:53

Вот ана, вот ана, группа маей мячты! :) Хамерман, ребята, здоровенный! :)

57 46 +11
vitaut jabis-janukovich
vitaut jabis-janukovich | 29.11.2011 19:55

зэ бэст оф зэ бэст!!!!!)

56 49 +7
polev1k | 30.11.2011 21:45

жду, жду их совместного проекта с Псоем Короленко! или с Ансамблем христа спасителя и Мать сыра земля.

69 40 +29
Назао
Назао | 10.12.2011 09:42

Вот тут страничка ХЗВ вКонтакте
http://vkontakte.ru/hamermanznishuevirusi

46 42 +4
meore
meore | 12.08.2018 10:26

This article looks too beautiful.i love the way you presented it.
https://y8.world
https://superfighters.world

0 0
Там, где сверкает «Зарница»

Там, где сверкает «Зарница»

История о том, почему гендерное неравенство – это плохо, а платье на парне – это хорошо.

Осторожно: панк. Как группа «Дай дарогу» захватила Re:public

Осторожно: панк. Как группа «Дай дарогу» захватила Re:public

Брестские рокеры традиционно заехали в любимый минский клуб, чтобы напомнить тебе, что такое панк.

Что раздражает музыкантов во время выступлений?

Что раздражает музыкантов во время выступлений?

Узнай, чем ты бесишь дорогого сердцу кумира.

34 Mixes # 12: Zanuda

34 Mixes # 12: Zanuda

Салянка з музыкі розных краін, часоў і народаў – слухаем мікс ад Яўгена Загорскага.

Что смотреть на Beat Weekend 2018?

Что смотреть на Beat Weekend 2018?

Depeche Mode, M.I.A., Жан-Мишель Баския и другие.

 Как делать музыку: 10 советов от Вовы Потапенко по Ableton Live

Как делать музыку: 10 советов от Вовы Потапенко по Ableton Live

Пачка подсказок для начинающих музыкантов.

Чего ждать от Jager Music Awards в этом году?

Чего ждать от Jager Music Awards в этом году?

Объясняем, почему это круто и чем премия так хороша для молодых музыкантов.

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Краткая инструкция по организации отменного гига.