Малады менскі клаўд-панк-гурт Weed & Dolphins выдае на «Першаку» свой дэбютны поўнафарматнік Islandkid Cassette – летуценны баёпік прывіду па мянушцы Damon, які распавядае, як яму жывецца ў месцы пад назвай Potatoe Island.
Weed & Dolphins:
– Большасць песень мы запісалі ў перыяд з 2014 па 2016-ы дома, у спальні вакаліста Антона, акрамя некалькіх фрагментаў. Напрыклад, крык у канцы Like That запісаны ў лесе на айфон. На музычны складнік паўплывала шмат артыстаў: ад MF Doom да Beach Fossils і The Mint Chicks.
Калі казаць пра кантэнт, галоўнай дзейнай асобай у альбоме з’яўляецца Damon, мясцовы прывід, ад асобы якога вядзецца маналог. Дзеянне адбываецца ў месцы пад назвай P-Island, ён жа Potatoe Island. Damon песня за песняй распавядае пра сваё юнацтва, стаўленне да лакальнага асяроддзя, свае страхі і г.д. І калі Potatoe Island – больш зборны вобраз, то многія месцы і персанажы, якія згадваюцца ў альбоме, рэальна існуюць. Напрыклад, Semela (закусачная на Якуба Коласа) або Yaki 5/12 (зашыфраваны адрас), а Hijack Gang – гэта менская тусоўка музыкаў, часткай якой з’яўляюцца і Weed & Dolphins.
Адносна кантэнту яшчэ трэба дадаць, што ўсе тэксты даступныя, яны ўкладзеныя ў VK або ў Bandcamp. Мы нікуды і ніколі іх не хаваем. Хацелася б, каб людзі звярнулі ўвагу не толькі на нейкія разгонныя песенькі, але і на пэўны змест, які з’яўляецца часткай агульнай гісторыі.
Young cloud-punk band Weed & Dolphins from Minsk releases their debut full-length Islandkid Cassette − a dreamy biopic of a ghost, Damon by his nickname, tells how he lives in a place called “Potato Island”. What happens if a dolphin smokes a joint? Listen to it and download it for free.
КАМЕНТАРЫ (3)
ой, хорошо!
Очень гуд. Отдаленно напоминает Blur. Спасибо, за музыку.
Цалкам вельмі прыемна паслухаць!