РЭЛІЗ

«Navobmacak» Illa Falažynski

Прынеслі табе бесклапотны беларускамоўны альбом, каб палепшыць гэтую восень.

 

Ілля Фаляжынскі – вакал, музыка (1-9), гітара і тэксты (1,2,4-6,8,9;10 – пераклад і інтэрпрэтацыя)

Дзмітрый Матуйза – аранжыроўка, сола-гітара (4,10)
Кацярына Массэ – тэксты (3,7)
Marc Bolan (T.Rex) – арыгінальны тэкст і музыка (10)

Запіс – Mapletree Studio (Алег Даманчук)
Звядзенне і майстарынг: Dzmitryj Matujza
Дызайн: Агата Гарэза

 

«Navobmacak» – другі альбом беларускага аўтара-выканаўцы Іллі Фаляжынскага. Першы з’явіўся ў 2016 годзе і меў назву «Схавацца ў туман». Усе песні ў альбоме гучаць па-беларуску, а сам дызайн дыска выглядае мінімалістычна і аформлены з дапамогай беларускай лацінкі, каб такім чынам падкрэсліць яе важнасць у беларускай культуры.

«Navobmacak» – гэта зборнік бесклапотных і добрых песень, запісаных у лепшых традыцыях беларускага року з аглядкай на фолк-музыку.

 

 Ілля Фаляжынскi пра альбом: 

– Новы альбом, у адрозненне ад першага, багаты на аранжыроўкі, над якімі працаваў мой настаўнік і гуру Дзмітрый Матуйза. Тэксты песняў «Kalinaŭ most» і «Ni vierchu, ni dolu» напісала менская паэтка Кацярына Массэ. А за знешні выгляд вокладкі і альбома ў цэлым адказная мастачка Агата Гарэза. Усе гэтыя людзі дапамагалі мне і пры стварэнні дэбютнага альбома.

А чаму такая назва? Бо ўсё маё жыццё, у тым ліку і яе творчы кірунак, развіваецца вельмі непрадказальным чынам. Часамі адчуваю сябе сляпым кацянём, якое не бачыць, куды ідзе, і чапляецца па дарозе за тое, што лёс яму прыносіць. Вось і ў маім жыцці так, бо я не да канца ўсвядоміў, хто я ёсць і чаго хачу. А стварэнне музыкі і напісанне тэкстаў якраз дазваляе паглыбіцца ў сябе, каб знайсці патрэбныя адказы. Мне здаецца, што я ў гэтым не адзінокі.

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Краткая инструкция по организации отменного гига.

15 мобильных приложений для создания музыки

15 мобильных приложений для создания музыки

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!

15 крутых документалок о музыке

15 крутых документалок о музыке

Собрали пачку добротных видеоисторий для меломанского вечера.

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

Большой фотоотчет с четырехлетия «Бассоты» – главного летнего рейва.

34 Mixes #11: Максім Шумілін

34 Mixes #11: Максім Шумілін

Няспешны, расслаблены вайб і думкі пра адыходзячае лета – у вінілавай спэшл-падборцы беларускага фатографа Максіма Шуміліна.

Главные концерты осени

Главные концерты осени

На кого, куда и почем можно сходить грядущей осенью?

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.