- ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
- READ IN ENGLISHENG
Мы з гонарам прэзентуем на абноўленым «Першаку» новы поўнафарматнік Лявона Вольскага.
Альбом пад назвай «Грамадазнаўства» больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях. Гэтая плытка адначасова падаецца нам данінай павагі фанатам старога N.R.M. і тлустай рысай, якую Вольскі падводзіць пад прывідным беларускім «сёння».
«Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў, – кажа Вольскі. – Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна».
Гэты альбом пісаўся на віленскай студыі Ymir Audio. За музычны складнік «Грамадазнаўства» адказваў нарвежскі музыка-мультыінструменталіст і саўнд-прадзюсар Снорэ Бэргэруд, таму, на меркаванне Вольскага, «гук атрымаўся “нетутэйшым”, скандынаўскім».
«Снорэ працаваў у жанры манументалізму, – каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. – Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну “найбольш удалую” песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы».
Адчуць вагу кожнага каменя ў сваёй руцэ ты можаш, паводле добрай традыцыі «Першака», цалкам бясплатна.
Пра тое, у якіх умовах ствараўся альбом, ты можаш прачытаць тут.
HRAMADAZNAŪSTVA.VOLSKI
© Lavon Volski, Snorre Bergerud ℗ Lavon Volski, 2014.
Lavon Volski – vocals, melodies and lyrics
Snorre Bergerud – all guitars and bass, arrangements and production
Sindre Skeie – drums and percussion
Recorded and mixed by Snorre Bergerud at Ymir Audio
Mastered by Jaime Gomez Arellano at Orgone Studios
Special thanks: Hanna Volskaja, Aleh Harus, Aleś-Francišak Myškievic, Pavał Arakielan, Andrej Jakubčyk, Pavał Mamonaū, Ihar Nazaranka, Saša Bielavokaja, Marija Meškovaitė, Vaidas Stackevičius, Rasa Bubulyte, Maciej Saburaū, Ingo Petz
We are proud to present a new full-length album by Liavon Voĺski. The album, entitled “Hramadaznaustva” (“Social Science”) is more like a machine gun fire bullets of which bit on our complexes, fears and hopes. This album seems to be a tribute to the N.R.M band fans and at the same time a thick line, which conclude the session of a ghostly Belarusian "present tense".