РЭЛІЗ

#коджыцця :B:N:

Сёння на «Першаку» выпускаем новую плытку беларускага рок-гурта :B:N:. «#коджыцця» – гэта крыптаграфічнае пасланне нашчадкам пра тое, як не здавацца перад цяжкасцямі, кахаць на ўсю моц і жыць са шчырай душой. Сапраўдны адказ на «галоўнае пытанне жыцця, сусвету і ўсяго такога».

 

 

 

:B:N: пра рэліз:

 

– Mожна сказаць, што песні для новага альбома ствараліся ледзь не з самага пачатку ўзнікнення калектыву, яны свайго роду ДНК гурта. Натхненне бралася паўсюль: усё, што адбываецца вакол нас, усё, што адбываецца ўнутры нас, усё, што хвалюе нас (фiласофія, каханне, нейкія душэўныя ўздымы, экалогiя), – гэта і стала своеасаблівым кодам :B:N:. Напрыклад, песня «#крычыш» – адна з першых у нашай творчасцi, але яна настолькі жыццёвая і актуальная, што мы вырашылі яе абнавіць і дадаць у альбом. «#коджыцця» – гэта этап нашага жыццёвага шляху, які пачаўся ў далёкім 1999 годзе. Хочаце разгадаць код жыцця – проста рабіце сваю справу шчыра і з душой і як мага менш азірайцеся назад!

 

 

Музыканты запісвалі плытку на студыі Stinger Records, а звядзенне і майстарынг рабілі на Ivaney Sound у Кіеве і Nerv-R у Менску. Cаўндпрадзюсарaм выступіў Зміцер Іваней, вядомы ў музычным асяроддзі постсаўка майстар.

25 красавіка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома «#коджыцця», а летам :B:N: плануе занырнуць у шчыльнае фестывальнае жыццё: праехацца па Беларусі, Польшчы і, магчыма, Украіне. Сачы за абвесткамі!

 

 :B:N: ў сеціве:

VK   |   Facebook   |  Instagram

Soundcloud   |  Youtube

DOWNLOAD zip
Рейв под водонапорной башней: как это было?

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Краткая инструкция по организации отменного гига.

15 мобильных приложений для создания музыки

15 мобильных приложений для создания музыки

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!

15 крутых документалок о музыке

15 крутых документалок о музыке

Собрали пачку добротных видеоисторий для меломанского вечера.

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

Большой фотоотчет с четырехлетия «Бассоты» – главного летнего рейва.

34 Mixes #11: Максім Шумілін

34 Mixes #11: Максім Шумілін

Няспешны, расслаблены вайб і думкі пра адыходзячае лета – у вінілавай спэшл-падборцы беларускага фатографа Максіма Шуміліна.

Главные концерты осени

Главные концерты осени

На кого, куда и почем можно сходить грядущей осенью?

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.