Мы пераклалі на беларускую мову кнігу польскага рэпарцёра Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў» – двухактавы зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій.
«Пяршак» працягвае выдаваць кнігі, якія, як нам падаецца, павінны быць на кожнай электроннай паліцы. Гэтым разам мы сапраўды замарочыліся і падрыхтавалі для цябе international bestseller. «Танец мядзведзяў» (у арыгінале – «Tańczące niedźwiedzie») – цікавая, злабадзённая і месцамі дзіка смешная калекцыя гісторый пра людзей, жывёл і іх дзіўныя звычкі.
Рэдакцыя 34mag cпадзяецца, што гэтая кніга Шаблоўскага ў бліскучым перакладзе Адэлі Дубавец дапаможа табе пазбавіцца ад звычкі танчыць за цукерку.
Кніга даступная толькі ў электронным выглядзе і толькі на 34mag. Па старой звычцы – цалкам бясплатна. Пампуй архіў і выбірай патрэбны фармат.
Рэдактура, карэктура – Ліда Наліўка
Вёрстка – Iван Свешнiкаў
Вокладка – Дар’я Сазановіч
Куратары выдання – Антон Кашлікаў, Саша Губская
Copyright © by Witold Szabłowski & Agora SA, 2014. All rights reserved.
© Адэля Дубавец, пераклад на беларускую мову, 2016
© 34mag.net, 2016
Раман – падарожжа па Індыі і Непале ад прафесійнага валацугі Аляксея Талстова выйшаў на 34mag.
Новы раман Аляксея Талстова пра адваротны бок даўншыфтарскай рамантыкі.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.