Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

У новым альбоме «Mahajba» музыкі арт-рок-гурта Syndrom Samazvanca звярнуліся да беларускіх народных спеваў і зміксавалі іх з псіхадэлікай, краўт-рокам, ракабілі і нават пустынным блюзам. Гульня, эксперымент – і сур'ёзная спроба зазямліцца, каб не звяр'яцець. Адмыслова для «Першака» Уладзь Лянкевіч і Рома Жарабцоў распавялі пра кожны трэк з новай кружэлкі.

Асновай альбома сталі доўгія джэмы, з якіх нараджаліся будучыя песні. У рэліз увайшло шэсць кампазіцый, але няхай гэта не ўводзіць цябе ў зман: адзін з трэкаў, да прыкладу, доўжыцца 16 хвілін, а ў суме маем 53 хвіліны чароўнай музыкі.

Праца над матэрыялам пачался яшчэ зімой і вясной 2023 года ў Менску – там музыкі зрабілі асноўныя студыйныя запісы. Сярод прывычных інструменатў на альбоме можна пачуць вінтажныя сінтэзатары, савецкае банджа, нават каструлі і патэльні ў якасці перкусіі. У лірыцы шчыльна пераплецена, а дзесьці нават знарок пераблытана аўтарскае і фальклорнае.

 

 

«Kosmische Walatschobniken»

Уладзь Лянкевіч: Калі мы джэмілі на «касмічную тэму», добра ўяўляліся фігуры, што рухаюцца ад планеты да планеты, ад зоркі да зоркі і, магчыма, дзеляцца весткамі. Гэтак тэкст-кампіляцыя з розных песень пра валачобнікаў лёг на касмічную музыку.

А паколькі нашыя валачобнікі – міжпланетныя, натуральна, што спяваюць яны свае песні не зусім чалавечымі галасамі.

Рома Жарабцоў: У аранжыроўцы мы скарысталі некалькі розных аналагавых сінтэзатараў, у тым ліку вакодэр для голасу і савецкі «Фаэмі». У яго час ад часу пераставала гучаць адна з нот, таму давялося шаманіць, каб падчас запісу праблемную клавішу не трэба было націскаць.

 

«Pa-za hajem»

Рома: Аднойчы бубнач прынёс на рэпетыцыю нестандартны біт у памеры 7/8. Я паспрабаваў найграць на яго нешта ці то бліжнеўсходняе, ці то ў стылі туарэгскага «пустыннага блюзу». Яшчэ ў песні гучыць процьма самай рознай перкусіі, нават каструлі і патэльні з маёй варшаўскай кухні.

Уладзь: З аднаго боку, паўтаральны рэфрэн «Святы вечар» адразу гаворыць пра тое, што гэта калядная песня, а «прызыў» маладога хлопца ў войска – хутчэй за ўсё, метафара святочнай карнавальнай працэсіі. Але сённяшняя рэальнасць не дае абмінуць яркія вобразы. Шматслойны тэкст неспадзявана актуалізаваўся і зачапіў. Вядома, давялося пагуляцца з аўтэнтычнай мелодыяй і прыкметна ад яе адысці, каб «пустэльныя» найгрышы пасябравалі з палескімі распевамі.

 

«Masty»

Уладзь: У школьныя гады ў камісіёнцы менскай крамы «Музыка» я купіў савецкае банджа. З тых часоў яно пылілася на шафе ў бацькоўскай кватэры, бо я не здолеў разабрацца, як прымусіць яго гучаць. Але калі мы ўжо залезлі на тэрыторыю фолку, я больш грунтоўна падышоў да справы: нагугліў варыянты строю, паглядзеў туторыялы на ютубе, неяк давёў да ладу.

Рома: Тут я зноў натхніўся туарэгскім рокам і вырашыў запазычыць адтуль характэрны рытм. Па выніку, хаця я не бубнач, на альбомнай версіі так і застаўся гучаць мой дэма-запіс.

 

«Dudka»

Уладзь: Калі частка кампазіцый альбома ўжо займела больш-менш выразныя абрысы, стала ясна, што не стае нечага прасцейшага, з «панкаўскім» духам і не надта сур’ёзнага. Я натхняўся абсурдысцкай «Чаму ж мне не пець», жартоўнай «Як пайшоў я на базар» ды іншымі варыяцыямі на тэму песень пра люльку, якая ўпала з паліцы, і трэба выбірацца ў дарогу на закупы.

Рома: Тут гучыць яшчэ адзін артэфакт савецкіх часоў – сінтэзатар «Скерца», што стаяў на «Студыі 42», дзе мы амаль увесь альбом і запісалі.

 

«Maslienica Bop»

Рома: Асноўны басовы рыф я прыдумаў, калі катаўся на ровары, і ўсю дарогу дадому напяваў яго, каб не забыцца. Адразу з’явілася бачанне такога доўгага, дынамічнага трэка з вялікай доляй імправізацыі, экспрэсіўнымі сола і фундаментам ў выглядзе баса.

У працэсе джэмаў на рэпетыцыях кожны дадаваў цікавыя фішкі і разнастаіў партыі. А другая палова кампазіцыі ніколі не гучыць аднолькава – мне падабаецца гэтая непрадказальнасць і, вядома ж, ёсць магчымасць трохі пасваволіць на гітары.

Уладзь: Тэкст адной з масленічных песняў для мяне раскрыўся як girl power гімн, у якім дзяўчаты бяруць сітуацыю ў свае рукі і даюць прачуханца «двараніну», які нарабіў шкоды і паламаў тое, што яны дбайна стваралі сваімі рукамі.

 

«Biaskoncy Talačyn»

Рома: Нам здалося, што будзе даволі сімвалічна пачаць і завяршыць альбом маторык-бітам. З некаторымі трэкамі на альбоме давялося павазіцца: «Валачобнікаў» я перазводзіў 16 ці 17 разоў – але тут усё адразу легла як трэба.

Уладзь: Ідэя была ў тым, каб у духу краўт-року зрабіць больш светлую песню, з ноткай надзеі. У нас у гурце хадзіў унутраны мем пра горад Талачын, у які вядуць усе з'езды з трасы на Віцебск. Нібы Талачын нейкі недасяжны, неабдымны, ніколі не заканчваецца і заўсёды побач з табой. Акурат тады я прыдбаў сабе савецкі сінтэзатар «Фаэмі» з вінтажным касмічна-скрыпічным гучаннем. Гэтак змяшаліся нямецкі краўт-рок, барадулінскія спевы, жарты па дарозе ў Віцебск і менскае вясновае сонца.

А Талачын ператварыўся ў міфічнае жаданае месца, куды нам трэба вярнуцца, і стаў агульнай справай, якую трэба дарабіць супольна, талакой, і тады вяртанне магчымае.

 

  Слухаць «Mahajba» на Spotify, Apple Music, YouTube, Bandcamp і іншых стрымінгах.

 

Новый альбом Макса Коржа. Что еще послушать?

Новый альбом Макса Коржа. Что еще послушать?

Кроме нового альбома Коржа, релизы есть у Intelligecny, ЛСП и Светы Бень.

Фоторепорт: как прошла вечеринка Jager Music Awards 2021 в Минске?

Фоторепорт: как прошла вечеринка Jager Music Awards 2021 в Минске?

Фоторепортаж с ивента в поддержку независимой музыки.

Тест: классик или инди-артист?

Тест: классик или инди-артист?

Отличи стихи литератора от того, что пишут актуальные герои сцены.

Новая музыка: Zakharik, Isna Trio, Nemiga, Денис «Грязь»

Новая музыка: Zakharik, Isna Trio, Nemiga, Денис «Грязь»

Рассказываем, чем живет беларусская музыка.

Узнаешь героев беларусской музыки? Тест

Узнаешь героев беларусской музыки? Тест

Проверим, насколько ты знаешь локальных деятелей.

Как не повторять типичные ошибки начинающих музыкантов?

Как не повторять типичные ошибки начинающих музыкантов?

На что обратить внимание, пока не собираешь «Минск-Арену».

Atlas Weekend 2021: большой фоторепортаж

Atlas Weekend 2021: большой фоторепортаж

Первый большой фестиваль после пандемии.

Ласковая Май: как пишет музыку молодая минская певица?

Ласковая Май: как пишет музыку молодая минская певица?

Zlata Mai – о том, что вдохновение «не существует, а живет».

Кастян выпустил трек «Девочка с Зыбицкой»

Кастян выпустил трек «Девочка с Зыбицкой»

Бутылки звенят, футболки шуршат – вот и бит готов.