Прэзентацыя сінгла: Nizkiz – «Интроверт»

 

Магілёўскі рок-гурт Nizkiz працягвае заваёўваць нашы сэрцы. Надоечы хлопцы прэзентавалі кліп на лепшую песню 2017 года. Сёння – чарга паказваць свежы матэрыял. Чаму так важна часам ладзіць DIY-вечарынку толькі для сябе – слухаем «Интроверта»!

 

Вакаліст Саша Ільін пра песню:

– «Интроверт» – гэта песня пра чалавека, які проста хоча пабыць на самоце, нікуды не спяшацца. Пра чалавека, які ні ад каго нічога не патрабуе і ладзіць, калі захоча, DIY-вечарынку толькі для сябе. У цэлым, гэта набор вобразаў і эмацыянальных перажыванняў, якія, як мне падаецца, адчувалі многія, у тым ліку і я. Ну а ледзяны дом з балконам і вінілам – гэта любое месца на Зямлі, дзе ты можаш проста атрымліваць задавальненне ад (няхай нячастага) часу, праведзенага сам-насам.

 

 

 24 сакавіка Nizkiz дасць вялікі сольны канцэрт у Re:Public 

Па словах музыкаў, гэта будзе «класічны» выступ гурта: «Канцэртны год для нас толькі пачынаецца, мы набраліся сіл за выходныя і святы, паспелі змаркоціцца, таму рвёмся ў бой. Мы прэзентуем наш новы кліп на "вялікім экране", а таксама ўпершыню публічна сыграем новы сінгл. Песень становіцца ўсё больш, таму выбіраць, што граць, а што не, усё складаней. Але пастараемся ўключыць у праграму самае-самае».

Пасля менскага выступу гурт адправіцца ў невялікае турнэ: у Маскве Nizkiz адыграе жывы сэт на «Своем Радио», на наступны дзень, 29 сакавіка, сольнік у музычным бары «Мумий Тролль», затым канцэрт у Пецярбургу, а пасля і новы матэрыял можна будзе чакаць.

  Nizkiz у сацсетках:

VK    Facebook   Soundcloud   Bandcamp   «Yandex Музыка»

DOWNLOAD 9 МБ
15 мобильных приложений для создания музыки

15 мобильных приложений для создания музыки

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!

15 крутых документалок о музыке

15 крутых документалок о музыке

Собрали пачку добротных видеоисторий для меломанского вечера.

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

Большой фотоотчет с четырехлетия «Бассоты» – главного летнего рейва.

34 Mixes #11: Максім Шумілін

34 Mixes #11: Максім Шумілін

Няспешны, расслаблены вайб і думкі пра адыходзячае лета – у вінілавай спэшл-падборцы беларускага фатографа Максіма Шуміліна.

Главные концерты осени

Главные концерты осени

На кого, куда и почем можно сходить грядущей осенью?

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.

Как записать трек с ToneTwins

Как записать трек с ToneTwins

Показываем, как создать многослойную композицию по рецепту беларусских электронщиков ToneTwins.

Metronomy і рэйв да світання: навошта ехаць у Вільню 7 і 8 верасня?

Metronomy і рэйв да світання: навошта ехаць у Вільню 7 і 8 верасня?

Weekend-гайд па галоўным віленскім фэсце.