Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з Плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

«Остановка» – гэта пераклічка паміж гарадамі і чацвёрты кліп на песні з альбома «202022».

Новае відэа Polyn перагукаецца з кліпам «В тумане», дзе музыкі «трывожна круціліся» па Менску і вазілі з сабой здымак калегі Аляксея Ванчука на кардонцы. Цяпер па Менску на трамваі катаецца Сяргей Краўчанка, а Ілля Чарапко-Самахвалаў з Ванчуком ловяць снег у Варшаве.

 

 

Даша Каляда,
аператарка і рэжысёрка:

– Зімы як быццам не было, снегам нас так і не заваліла. Але прайсціся па Варшаве са спадзяваннем на тое, што будзе шанец пачаць усё «з чыстага ліста» атрымалася, а гэта цалкам вясновыя настроі. А паэтычны Менск, па якім сумуем, быў дасланы аператарам Дзімам Міхаловічам.

 

Сяргей Краўчанка,
гурт Polyn:

– Наогул, тэкст «Остановки» напісаны, калі на Менск абрынуўся цыклон Хаўер. Тады здалося, што вось так вось усё і заканчваецца, што свет не будзе ранейшым. З таго часу адчуванне, што «свет больш не будзе ранейшым» з кожным годам толькі ўзмацняецца. Варонка цыклону зацягне кожнага, і, можа, не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу, але будуць мільярды маленькіх. І гэта міне.

 

  Нядаўна гурт абвясціў свой першы канцэрт у Варшаве.

 

 

Слухаць альбом