Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

«Остановка» – гэта пераклічка паміж гарадамі і чацвёрты кліп на песні з альбома «202022».

Новае відэа Polyn перагукаецца з кліпам «В тумане», дзе музыкі «трывожна круціліся» па Менску і вазілі з сабой здымак калегі Аляксея Ванчука на кардонцы. Цяпер па Менску на трамваі катаецца Сяргей Краўчанка, а Ілля Чарапко-Самахвалаў з Ванчуком ловяць снег у Варшаве.

 

 

Даша Каляда,
аператарка і рэжысёрка:

– Зімы як быццам не было, снегам нас так і не заваліла. Але прайсціся па Варшаве са спадзяваннем на тое, што будзе шанец пачаць усё «з чыстага аркуша» атрымалася, а гэта цалкам вясновыя настроі. А паэтычны Менск, па якім сумуем, быў дасланы аператарам Дзімам Міхаловічам.

 

Сяргей Краўчанка,
гурт Polyn:

– Наогул тэкст «Остановки» напісаны, калі на Менск абрынуўся цыклон Хаўер. Тады здалося, што вось так вось усё і заканчваецца, што свет не будзе ранейшым. З таго часу адчуванне, што «свет больш не будзе ранейшым», з кожным годам толькі ўзмацняецца. Варонка цыклону зацягне кожнага, і, можа, не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу, але будуць мільярды маленькіх. І гэта міне.

 

  Нядаўна гурт абвясціў свой першы канцэрт у Варшаве.

 

 

Слухаць альбом

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.

Гід па стылі: афрабіт(с)

Гід па стылі: афрабіт(с)

Распавядаем пра музычны трохкутнік, вуглы якога раскінуліся ў Гане, Нігерыі і Брытаніі.

Новые альбомы: Franz Ferdinand, MGMT и Дэвид Духовны

Новые альбомы: Franz Ferdinand, MGMT и Дэвид Духовны

Еженедельная доставка свежих релизов: от трип-хопа и инди-рока до бодрого тек-хауса.

5 важных книг о хип-хопе

5 важных книг о хип-хопе

От фолиантов по истории зарождения и графических новелл про Бронкс до практических пособий «How to Rap» и «The Art of Battle».

Новые альбомы: Justin Timberlake, Rhye и Rich Brian

Новые альбомы: Justin Timberlake, Rhye и Rich Brian

Отличное начало февраля: эпатажный Rich Brian, чувственные Rhye и восставший из пепла Justin Timberlake.

Как устроено Brutto: открытое интервью с Антоном Азизбекяном

Как устроено Brutto: открытое интервью с Антоном Азизбекяном

Продюсер Brutto – о доходах группы, сотрудничестве с «Белавиа» и дальновидной работе в тылу.

34 Mixes #10: Offbeats Hustling

34 Mixes #10: Offbeats Hustling

Свежы мікс ад беларускага майстра клубнага трапічнага вайбу – распалі вогнішча гэтых выходных!

Прэзентацыя сінглу: Rostany – China

Прэзентацыя сінглу: Rostany – China

Што цябе чакае ў Паднябеснай, калі ты адважышся завярнуць за рог вуліцы, – у новым трэку беларускага EDM-гурта Rostany.