Плэйлісты музыкантаў: Рома Жыгараў з Akute

Плэйлісты музыкантаў: Рома Жыгараў з Akute

Працягваем разам з МТС і яго сэрвісам «МТС Music» даследаваць густы беларускіх музыкантаў. На гэты раз сваімі фаварытамі дзеліцца бас-гітарыст і аўтар песень Akute Раман Жыгараў. Ён распавёў, чаму The Horrors гучаць як The Cure у 2017-м, як адрозніць Depeche Mode ад Tears For Fears і на якім амерыканскім радыё грае Mustelide.

  Grizzly Bear – Three Rings 


Гэтая песня пачынаецца прыкладна з такога ж ходу, як адна з кампазіцый Radiohead або Тома Ёрка. Я рэальна магу пераблытаць іх. На апошні альбом Grizzly Bear «Painted Ruins» я нарваўся, напэўна, на якім-небудзь Pitchfork. Памятаю іх афігенную папярэднюю плытку. І гэты, як кожны добры альбом, раскрыўся зусім не адразу. Выдатная плытка, з якой складана вылучыць асобны трэк. Канкрэтна тут мне падабаецца развіццё кампазіцыі.

 

 

 Слухай Grizzly Bear са смартфона на «МТС Music» 

 

 

 

  The Horrors – It's A Good Life 


The Horrors, зразумела, суперкрутая банда. Самы першы сінгл з іх апошняга альбома «V» – «Something To Remember Me By» – таксама атрымаўся класным, але ўвесь астатні альбом ад яго выгадна адрозніваецца менш відавочнай хітовасцю. І я б нават сказаў, што гэта такі «Desintegration» 2017 года. Можна схапіць настрой легендарнага альбома The Cure, толькі ў нашым часе.

 

 

 Слухай The Horrors са смартфона на «МТС Music» 

 

 

 

  LCD Soundsystem – How Do You Sleep? 


Гэта новы трэк з новага альбома. Шчыра кажучы, я трэкамі не мыслю. Трэк – гэта нешта мімалётнае. Па мне, ён павінен быць не менш хвілін шасці, а лепш усе дзесяць. Пра LCD Soundsystem усе думалі, маўляў, камбэк, ён доўга нічога не выпускаў. І вось у яго атрымалася нядрэнна так камбэкнуцца.

 

 

 Слухай LCD Soundsystem са смартфона на «МТС Music» 

 

 

 

  Moderat – Let Your Love Grow (feat. Paul St Hilaire) 


Вядома, што Moderat – гэта праект дуэта Modeselektor і Apparat. Гэты трэк, па-мойму, нават не з супольнага іх альбома, а з даўняй пласцінкі Modeselektor, дзе яны ўжо тады скалабарыраваліся. Трэк выдатна падыходзіць, каб нешта змяніць у сваім жыцці. Напрыклад, стан свядомасці.

 

 

 

 

 Mount Kimbie – Blue Train Lines (Feat. King Krule) 


Трэк Mount Kimbie таксама вырваны з альбома. У іх сёлета выйшла класная плытка «Love What Survives». Чаму менавіта гэтая песня? Таму што King Krule зараз такі хайпавы хлопец. А музыкаў я пачуў па радыё. Ёсць такое амерыканскае інтэрнэт-радыё SomaFM, слухаю яго ўжо гадоў дзесяць. У яго куча падраздзяленняў: інды-рок, поп, даўнтэмпа. Дарэчы, на канале PopTron часам грае Наташа Куніцкая (Mustelide). Яна наогул ведае пра гэта?.

 

 

 

 

 Thom Yorke & PJ Harvey – This Mess We're In 


Добрая песня. Ці то яе, ці то яго, я, шчыра кажучы, да канца не ведаю. Напэўна, гэта песня PJ Harvey, якая чамусьці запрасіла Тома Ёрка, ці наадварот. Але гучыць вельмі арганічна. А Radiohead – гэта адзіны гурт, усе альбомы якога ў мяне заўсёды ёсць у плэеры.

 

 

  Слухай Radiohead са смартфона на «МТС Music»  

 

 

 

 Declan McKenna – Humongous 


Дэклан МакКена перамог у конкурсе маладых талентаў Glastonbury Festival's Emerging Talent Competition, у выніку чаго атрымаў магчымасць выступіць на фэсце. Мне падаецца, добры прыклад маладога талента. Класна раніцай заходзіць.

 

 

  Слухай Declan McKenna са смартфона на «МТС Music»  

 

 

 

 Tears For Fears – Shout 


Ты можаш паставіць гэты трэк і з кім-небудзь паспрачацца: гэта Depeche Mode або Tears For Fears. І хрэн табе хто растлумачыць, што гэта на самой справе. А на самой справе гэта Tears For Fears.

 

 

 Слухай Tears For Fears са смартфона на «МТС Music» 

 

 

 

 Washed Out – Million Miles Away 


Washed Out – круты амерыканскі наркаман. Яго катэгарычна трэба слухаць альбомамі, а ў гэтай песні мне падабаецца, які прыгожы ў яго атрымаўся прыпеў.

 

 

 Слухай Washed Out са смартфона на «МТС Music» 

 

Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.

 

«МТС Music» – зручны сервіс для праслухоўвання музыкі ад МТС. Самае важнае, што табе трэба пра яго ведаць: больш за 20 млн. трэкаў, сістэма падказак і рэкамендацый, а таксама магчымасць стварэння ўласных плэйлістоў. Першыя 30 дзён паслугі – бясплатна, далей – 0,22 BYN на месяц. Інтэрнэт-трафік для прайгравання музыкі праз мабільны дадатак бясплатны!

 

     Зайдзі на сайт ці спампуй дадатак «МТС Music» у App Store і Google Play.

ЧУП «Лабс Паблисити Груп», УНП ‎191760213

КАМЕНТАРЫ (1)

Мiкiта
Мiкiта | 8.12.2017 12:54

Moderat i Horrors - проста музычны цуд. Дзякуй, Рома!

3 1 +2
Как Олег «ЛСП» превратил Backdoor в хлев дружбы

Как Олег «ЛСП» превратил Backdoor в хлев дружбы

Почему презентация альбома «ЛСП» – это вообще не про музыку.

«Убей перфекциониста». Лера Деле – о создании клипа на карантине

«Убей перфекциониста». Лера Деле – о создании клипа на карантине

История создания видео, которое вместо месяца заняло сразу три.

«КУЛЬТУРА.» – «ГОСТ». Премьера на «Першаке»

«КУЛЬТУРА.» – «ГОСТ». Премьера на «Першаке»

Это дебютный сингл и клип новой группы Паши Михалка.

Что не так с позицией «Белтелерадиокомпании» в конфликте с Shuma

Что не так с позицией «Белтелерадиокомпании» в конфликте с Shuma

Переводим законы на человеческий язык и отвечаем, кто прав с юридической точки зрения.

10 песен и 1 альбом, чтобы перевести дух

10 песен и 1 альбом, чтобы перевести дух

Советуем хорошую музыку, чтобы очистить голову.

Топ-10 беларусов на Spotify

Топ-10 беларусов на Spotify

Первое место может тебя удивить. Потому что на нем не Макс Корж!

12 лучших песен июня

12 лучших песен июня

Беларусы поют о важном, Feduk записал главную песню лета, Arca – это любовь!

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

«Домашки» Ableton School, которые хочется послушать здесь и сейчас.

12 главных песен мая

12 главных песен мая

Рэп, неофламенко и немного протестных настроений.