Кароткі нарыс гісторыі Foundamental Network

 

Працягваем збіраць мазаіку ўспамінаў культавых прома-каманд Беларусі. Пасля эпічнага фоталетапісу Euthanasia Promo настала чарга групоўкі эксперыментальных артыстаў, музыкаў, перформераў пад назвай Foundamental Network. Рабяты ў гэтую суботу адзначаюць дзесяцігоддзе дзвіжу, а мы пакуль успамінаем, чаму ў Беларусь не прыехаў Deadbeat, хто першымі з нашых выступіў у Boiler Room і як арганізаваць маштабны фестываль, на які прыязджаюць сусветныя зоркі кшталту Бэна Фроста і Роберта Хенке з Monolake.

 

Інтэлігентныя панкі

Гісторыя Foundamental Network пачалася ў 2008-м, калі некалькі сяброў, якія называлі сябе Intelligent Punks, вырашылі прывезці ў Менск сваіх любімых артыстаў: Frank Martiniq (01/2008), Mikkel Metal (05/2008), Frivolous (10/2008). Да гэтага IPunks пару гадоў рабілі вечарыны ў барах і катэджах.

 Віктар Камянецкі (Victor Orb), заснавальнік Foundamental: 

Першапачаткова ў нас была тусоўка з 6-8 чалавек, мы рабілі толькі вечарынкі, аднак жадалі развівацца далей. Было вырашана заснаваць супольнасць, сайт, праект, дзе мы б збіралі музыкаў, відэаартыстаў, мастакоў, графікаў разам, пісалі пра іх артыкулы і рэкламавалі мерапрыемствы з імі. Таму і назвалі свой праект Found A Mental, праводзячы паралель з Пошукам Розуму, сэнсу і ідэй. Далей лагічна адкрыўся лэйбл Foundamental Network, дзе выкладаліся запісы выступаў у выглядзе падкастаў і альбомаў артыстаў.

Першыя вечарыны каманды Intelligent Punks / Foundamental праходзілі ў клубах Step і Fabrique. Артыстаў пасля сэтаў проста насілі на руках!

 

Ад пачатку групоўка зрабіла стаўку на беларускіх музыкаў і хутка згуртавала вакол сябе некалькіх рэзідэнтаў: Artem Atrashevsky (B_Twisted), I/DEX, Parametric, Pavel Ambiont, Sanytch, Uncou. Восенню 2008-га каманда парэкамендавала арганізатарам менскага Unsound Festival сваіх артыстаў для сумеснага дыска Connections: Pole запісаўся з I/DEX, Pinch з Pavel Ambiont, а на фэсце спантанна нарадзіўся спэйс-даб-рок-дуэт Nerdy Dubs.

Міжнародная супраца працягнулася. У 2008-2011 гадах артысты і куратары лэйбла прэзентавалі беларускую сцэну на Unsound Festival ды іншых івэнтах у Кракаве, Варшаве, Познані і Нью-Ёрку, а ў Брысталі Pinch з Pavel Ambiont запісалі яшчэ адзін трэк і выдалі пласцінку.

 

 

У лютым 2009-га, калі беларускія арганізатары Unsound Улад Бубен і Зміцер Ладзес ініцыявалі ўласны эксперыментальны фэст InTouch, Foundamental распрацавалі дызайн і арганізавалі другую ноч фэсту ў клубе Fabrique з вядомымі замежнікамі Signal, Mika Vainio, Pomassl, PTU ды рэзідэнтамі суполкі.

 

Вясной 2009-га Віктар Камянецкі публікуе маніфест DIY-сеткі Foundamental (ТОК #6, 2009, старонка 36):

Мы паспрабуем вывесці эстэтыку DIY на якасна новы ўзровень. Гаворка ідзе пра глабальную DIY Network са сваёй арміяй творцаў (мастакоў, музыкаў), якім і наканавана пашырыць рамкі беларускага ўспрымання рэчаіснасці. Мы пойдзем да канца і будзем прапагандаваць гэтыя прынцыпы існавання. Мы не будзем чакаць, пакуль хтосьці пачне рабіць якасныя канцэрты і выставы ў нас у горадзе, выдаваць музыку ці часопісы, займацца асветніцкай дзейнасцю. Не будзем чакаць, калі нехта зверне ўвагу і адкрые ўсяму свету беларускія таленты, якія скрытыя пад нябачным каўпаком абсалютнага анальнага ўтрымання [...] наш новы праект стане кусачкамі, якія перарэжуць калючы дрот, што адмяжоўвае людзей ад усяго цудоўнага, што ёсць у нашай краіне. Мужайцеся, снобы, бо вам няма чаго губляць – апроч вашых загарод з калючага дроту.

Суполка запрасіла ў Менск Vladislav Delay (Uusitalo) і Deadbeat, але апошні двойчы пракінуў беларусаў, ці то праспаўшы, ці то паленаваўшыся бегчы на самалёт. Што праўда, лакальныя артысты далі жару не горш за госця, што і ўмацавала веру ў тутэйшыя таленты.

Запуск уласнага інтэрнэт-лэйбла для Foundamental стаў лагічным крокам. Увосень 2009-га выйшла першая зборка «Mental Contact». У наступныя гады FNET выпусціў 19 альбомаў і EP пераважна беларускіх артыстаў. Для рэлізаў лэйбла майстэрынг робіць Віталь Гармаш, адзін з найлепшых беларускіх электронікаў. Акрамя нумарных рэлізаў, выйшла 12 падкастаў ад рэзідэнтаў і сяброў лэйбла.

 

Крызіс 2011 года збіў абароты клубных вечарын, але эксперыментальныя канцэрты, выпуск музыкі і публікацыі артыкулаў не спыніліся. Музыкі FNET у гэты час гралі ў Літве, Латвіі, Польшчы, Іспаніі ды Італіі. Суполка робіць усё больш сур’ёзных канцэртаў «для слухання».

 

 

Візуальны паварот

У верасні 2011-га каманда Foundamental – Віктар Камянецкі, Юлія Кавязіна, Вольга Салахеева і Павел Няхаеў – дапамагла італьянскім арганізатарам і галерэі «Ў» зладзіць міжнародную мегасходку відэаартыстаў Live Performance Meeting.

Дзесяць месяцаў падрыхтоўкі, практыка ў Рыме, сотні мэйлаў і заявак – у выніку ў Менск прыехала каля 120 артыстаў з 20 краін: віджэі, музыкі, відэахакеры і мультымедыйныя тэатры, крэатыўныя лайв-кодары, эксперыментальныя паэты і распрацоўшчыкі цялесна-музычных інтэрфейсаў.

 

«Мітынг жывых перформераў» даў моцнага штуршка беларускай лайв-відэасцэне. Паспрабаваўшы свае сілы нароўні з замежнікамі, абмяняўшыся скіламі ды ідэямі, нашы віджэі і маперы сталі вандраваць па замежных фэстах ды нашмат актыўней свяціць праектарамі тут.

Аўдыявізуальныя праекты Alexei De Bronhe і Юліі Кавязінай, VJ Solar Olga & Pavel Ambiont, выступы Uncou, вялікі еўрапейскі тур I/DEX з польскімі аналагавымі візуальшчыкамі – FNET становіцца лэйблам/прома-групай з самай шырокай геаграфіяй выступаў беларускіх артыстаў.

 

Artes Liberales, Boiler Room і Mental Force

З 2012-га пад эгідай Foundamental праходзіць музычная праграма на штогадовым адукацыйным фэсце Artes Liberales, дзе куратары аўдыявізуальнай праграмы, удзельнікі FNET Павел Няхаеў і Вольга Салахеева, арганізуюць лекцыі, варштаты і дыскусіі пра лакальную электронную сцэну, канцэрты і кінапаказы з жывой агучкай, на якіх граюць эксперыментальныя артысты з Беларусі і Усходняй Еўропы: Echo Chorus (LV), Ала Загайкевіч (UA), Poly Chain (UA/PL), Grupa Etyka Kurpina (PL), Канстанцін Яськоў і Алесь Цурко, Uncou, AORTHA і Вольга Гапеева, Hamlet His Highness, Аляксей Усіновіч і Арцём Атрашэўскі ў Планетарыі, I/DEX, ISM.

 

У 2012-2013-х артысты і актывісты суполкі працягваюць прэзентаваць лэйбл і беларускую сцэну на новых замежных фэстах і канферэнцыях, рэкамендуюць замежным прамоўтарам беларускіх і ўсходнееўрапейскіх артыстаў ды выпускаюць англамоўны гайд Belarus Electronic Music: Intro.

У 2014-м каманда цалкам саспела, каб заснаваць свой фэст электроннай музыкі і лайв-відэа. Фестываль Mental Force атрымаў назву ад сяброўскіх лэйблаў-арганізатараў – Foundamental Network і Force Carriers – і ўпершыню прайшоў у траўні 2015-га з удзелам Robert Henke & Tarik Barri ды абоймы беларускіх аўдыявідэаартыстаў.

 

У тым жа 2015-м прадстаўнікі суполкі прэзентуюць беларускую тэхна-сцэну на канферэнцыі прамоўтараў з Усходняй Еўропы, падчас якой упершыню на Boiler Room выступаюць беларускія артысты Pavel Ambiont, Energun.

 

 

Другі выпуск Mental Force прайшоў вясной 2017-га ў супрацы з Unsound і Інстытутам Гётэ, праектам «Мечта» і канферэнцыяй Create IT. Unsound Dislocation x Mental Force прайшоў з супермоцным інтэрнацыянальным лайнапам (Ben Frost & MFO, Kanding Ray, Atom™, Stanislav Tolkachev, Xosar, Stellar Om Source, Jacaszek, Dtekk, Buttechno), спецпраектамі, прысвечанымі пісьменніку Сакрату Яновічу і мастаку Язэпу Драздовічу, насычанай інтэлектуальнай і медыйнай праграмай фэсту. Чытай гісторыю фестывалю, а таксама рэпорт з першага дня фэсту.

 

***

На гэтым гісторыя працягваецца. Стваральнікі Foundamental пакуль не хочуць казаць пра канкрэтныя планы, але абяцаюць новыя канцэрты, рэлізы і крутыя прывозы. А пакуль шчыра запрашаюць у гэтую суботу на вечарыну «Спелость», дзе яны адзначаць дзесяцігоддзе групоўкі, а таксама дзень народзінаў адной з заснавальніц Юлі Кавязінай. Граюць рэзідэнты і сябры лэйбла: Elena Sizova, I/Dex (Live), Morgotika, Pavel Ambiont (Live) і Skyfarma (Live). Лакэйшн – «Молодость» (вул. Інтэрнацыянальная, 21). Уваход – 5-10 BYN

 

 Квіткі 

Фота з асабiстага архiву групоўкi, а таксама Аляксандр “Таранціна” Ждановіч, Вікторыя Харытонава, Юля Васільева, Андрэй Славінскі.

КАМЕНТАРЫ (1)

foundamental network
foundamental network | 9.04.2018 19:41

Дзякуй!

4 1 +3
«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

В этом году лето в Минске началось 31 мая.

14 лучших треков мая

14 лучших треков мая

Главные майские песни в одном материале.

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Люди, музыка, ритм – в Минске появился еще один классный фестиваль.

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

«РСП» + «ЭВМ» = культавыя ўсягда

34 песни, которые свае рэбята знают наизусть.