Глядзім на Flow

Уявіце сабе менскую Кастрычніцкую падчас фестывалю Vulica Brasil. Уявілі? А цяпер памножце на 10 колькасць людзей і дадайце Кендрыка Ламара ды Arctic Monkeys. Цяпер вы маеце хаця б прыблізнае ўяўленне, што такое Flow Festival.


Фестываль, які, у адрозненне ад шматлікіх еўрапейскіх фэстаў, сапраўды урбан. Вакол толькі будынкі старой электрастанцыі. 5 хвілін на метро ці 20 пешшу – да цэнтра Хельсінкі. З аднаго боку, значна ўтульней, чым фэсты на адкрытым полі кшталту Баравой. З іншага – у галаве паўдня круціцца адно пытанне: «Як?» Як умудрыліся змясціць такую колькасць людзей на гэтай тэрыторыі?

 

 

Тым не менш тры галоўныя і яшчэ россып дробных сцэн зусім не перашкаджаюць адна адной. Гук на пляцоўках выдатны, моцны, але ўсё дзіўным чынам не змешваецца ў какафонію. Ты спрабуеш лавіраваць сярод наведнікаў фестывалю, якія рухаюцца ў непрадказальных кірунках, час ад часу спыняючыся, бо вока трапляе то на стылёвыя светлавыя інсталяцыі, то на размаляваны скейт-парк, то на бургер суседа (выглядае так, што табе абавязкова патрэбна знайсці месца, дзе іх прадаюць!). Ідэнтыфікаваць, што ты знаходзішся менавіта ў самым модным месцы Хельсінкі, проста – ты бачыш, што абсалютна ўсе ходзяць з торбачкамі Marimekko і з заплечнікамі Kanken. Па іроніі лёсу, у цябе такі ж. Ты зліваешся з натоўпам. Тое ж самае робяць музыкі, якіх ты бачыш сярод наведнікаў. Вось саліст СБПЧ спакойна чакае Bonobo. Абмінаем, ідзем далей.

На галоўнай сцэне – бабуля Паці Сміт. На небе транслююць магічны скандынаўскі захад сонца ў ружовых тонах. Ты падымаешся на лесвіцу і... сківіца адвісае. Хочацца проста сесці на прыступкі, каб здалёк назіраць за тым, як Паці спрабуе крыху паходзіць на Боба Дылана, і піць піўко. Але ты ж таксама хочаш на Bonobo.

 

 

T

 

Калі ты не першы раз на фестывалі з вялікай колькасцю сцэн і артыстаў, ты ведаеш, што трэба загадзя складаць свой план і, каб пабачыць радзімкі на твары выканаўцы, пажадана прыходзіць за паўгадзіны да месца, нават калі ў цябе акрэдытацыя прэсы. Калі ты ў натоўпе – у скандынаўскіх краінах табе будзе паспакайней. Фіны, як і шведы (а таксама як і японцы!), не асабліва аматары «мяса» і танцаў, а таксама неверагодна цэняць персанальную прастору. Нават паблізу сцэны дастаткова камфортна і мала шанцаў, што табе выпадкова «прыляціць». Гэта насамрэч вялізны бонус фестывалю.

Flow пазіцыянуе сябе не толькі як музычны, але і гастранамічны фестываль. Лепшыя кропкі горада проста зачыняюцца (так-так, «мы на Flow» – абвестка на дзвярах большасці модных месцаў Хельсінкі) – і кідаюць усе высілкі на тое, каб гатаваць на фэсце. Чэргі вялізныя, але гэта вам не «Пясочніца» – тут усё на патоку і адладжана, таму сітуацый, што трэба чакаць ежу больш за 10 хвілін, проста няма. Фуд-корты (іх некалькі) – цуд як для вегетарыянцаў, так і для мясаедаў. А каб прасцей было арыентавацца – сэмплы порцый проста выстаўляюць на вітрыну. Такім чынам ты ведаеш, што атрымаеш. У дадатак – кава, крафтавае піва, кактэйлі – усё тое, што патрэбна для маленькага шчасця падчас таго, як назіраеш, як скача па сцэне чарговы фінскі рэпер.

Атмасфера з кожным днём накаляецца, людзей тым больш. Мабільны дадатак фестывалю сапраўды ратуе – спраўна нагадвае табе, што трэба бегчы на выступ The Shame праз паўгадзіны. І варта разок не праверыць нагадванне – і ты ледзь не прапускаеш выступ Sigrid.

 

 

Мноства выступаў і шоу – добрая школа, каб зразумець, хто ж ты гэткі. Вучышся рухацца ў натоўпе, вучышся слухаць сябе (якую смакату ты насамрэч хочаш пакаштаваць?), калі ты музыка – ловіш, як трэба сябе паводзіць на сцэне. Разняволенасць, канкурэнцыя і вопыт – кіты, на якіх стаяць майстэрства і любоў публікі. Недастаткова пісаць добрую музыку. Калі ты артыст і плануеш выступаць на фестывалі – без шоу, нават хаця б невялікага, табе не абысціся.

Калі цябе запрасілі на фестываль, рабі хоць што-небудзь: скачы па сцэне, паказвай смочкі, пераапранайся, мяняй інструменты, прыдумай вобраз. Горшае, што можна зрабіць, – выступаць на сцэне з кіслымі мінамі і амаль не рухаючыся з месца, як гэта рабілі Grizzly Bear.

Адваротны прыклад – ідэальныя па ўсіх магчымых параметрах на момант сучаснасці выступы Arctic Monkeys (калі ты музыка – раім з нататнікам глядзець іх лайвы). Калі ты малады музыка, трэба рабіць яшчэ болей – тут у дапамогу ўсе свежыя выпускнікі брытанскай сцэны. У выпадку Flow – The Shame. Дзяўчынкам – браць прыклад з пазітыўнай Sigrid, а лепей – з халоднай каралевы St.Vincent.

 

T

 

А пасля – пасля проста ісці глядзець і танчыць пад Кендрыка Ламара, нягледзячы на лёгкі дождж. І не здымаць фота, не запісваць відэа, як просяць арганізатары. Таму што bitch don't kill my vibe.

The Flow Festival 2018 у чарговы раз паказаў моц лепшага скандынаўскага фэсту, на якім варта пабываць хаця б для таго, каб пабачыць, што магло б быць, калі б у FSP адраслі яйцы. Як бонус – патрапіць яшчэ і на Tallinn Music Week – месца, дзе Flow паказвае сваіх пачаткоўцаў і адкуль стартуюць маладыя музыкі ў далейшае плаванне.

 

 Photos by palasatka

 

34 Mixes #7: Munguugnum

34 Mixes #7: Munguugnum

Шчыльны націск тэхналагічных ламаных бітоў ад менскага аракула кіберклабінгу.

Музыкальный толковый словарик. Выпуск #2

Музыкальный толковый словарик. Выпуск #2

Группи, гострайтинг и риддим – пачка новых терминов, которыми пользуются в музыкальной тусовке.

Piarshak goes party!

Piarshak goes party!

Запускаем новы сезон вечарын ад 34mag. Знудзіў(ла)ся па хэнговеру? Вось ён!

Плэйлісты музыкантаў: Рома Жыгараў з Akute

Плэйлісты музыкантаў: Рома Жыгараў з Akute

Скарбонка з музычнымі падарункамі ад галоўнага магілёўскага мінезінгера.

Как устроена рейв-сцена в Санкт-Петербурге?

Как устроена рейв-сцена в Санкт-Петербурге?

Журналист Mixmag Russia Егор Лапшов – про главные места рейв-культуры Петербурга и техно-ренессанс в Северной столице.

Как выбрать наушники за $10, $20 и $850?

Как выбрать наушники за $10, $20 и $850?

Базовый туториал по выбору портативных музыкальных спутников.

Педикюр-панк группы «Пасош»

Педикюр-панк группы «Пасош»

Алексей, винишко-угги и дебильные клички в группе – берем интервью у главной «надежды русского панка».

34 Mixes #6: Stereobeaver

34 Mixes #6: Stereobeaver

Парад вінілавых міксаў працягваецца. Сустракай – апалагет «Хэнговераў», містар Stereobeaver!

Семь лучших музыкальных документалок на IDFA 2017

Семь лучших музыкальных документалок на IDFA 2017

Шедевры музыкальной документалистики на крупнейшем кинофестивале Европы.