Гід па стылі: афрабіт(с)

Пакуль карыбскія бэшменты скаланаюць як бяспечную атмасферу posh-вечарынак па ўсім свеце, так і хрыплыя дынамікі смартфонаў урбан-дзетак, на ўсходнім баку Атлантыкі спее новы музычны next thing. Разам з МТС і «МТС Music» распавядаем, што такое афрабітс, чым ён адрозніваецца ад афрабіту, і як гэты стыль паўплываў на развіццё музыкі па ўсім свеце.

 

It Began in Afrika

 

Заходняя Афрыка – рэгіён, шчыльна насычаны культурнымі і музычнымі траекторыямі з даўніх часоў. Тут жывуць ёруба, ігба, аканы і яшчэ некалькі сотняў народаў і этнічных груп, кожная з якіх мае сваю ўласную музычную традыцыю. З-за вымушанай «міграцыі» XVI-XIX стагоддзяў афрыканскія культурныя зерні былі пасаджаныя  на абедзвюх Амерыках і прылеглых астраўных архіпелагах, якія ў далейшым далі парасткі практычна ўсёй сучаснай папулярнай музыцы: ад блюзу і сальсы да хіп-хопу і тэхна.

Аднак махавік «міграцыі» працаваў у абодва бакі. Як афрыканскія полірытмы з’яўляліся на берагах Кубы, Трынідада і ў дэльце Місісіпі, так і аграненыя пакутамі і танцамі музычныя жанры вярталіся праз Атлантыку: у Конга, напрыклад, становіцца папулярнай афрыканская румба, заснаваная на папярэдніку сальсы – кубінскім соне. У 20-я гады ХХ стагоддзя партугальцы прывезлі ў парты Фрытаўна, Лагаса, Манровіі і Акры гітару і банджа, а брытанцы – гуказапіс. Так з’явіўся, напэўна, першы сучасны поп-жанр Заходняй Афрыкі – музыка пальмавага віна (palm-wine music), з якім адбылася аналагічная амерыканскаму блюзу гісторыя: артысты гралі музыку ў лакальных барах, дзе наведнікі распівалі мясцовую медавуху – пальмавае віно (адсюль і назва), а этнамузыколагі і прадстаўнікі лэйблаў запрашалі іх у студыю на рэкард-сесіі.

Пасля афрыканскія мінезінгеры абраслі грунтоўнымі аркестрамі, дадалася духавая секцыя, узбагацілася перкусійная палітра. У часы Другой сусветнай вайны жанр зведаў уплыў амерыканскага свінгу, а саміх музыкаў пачалі запрашаць на званыя арыстакратычныя вечары, на якія не мог трапіць звычайны чалавек з вуліцы. З-за гэтага жанр атрымаў назву хайлайф (highlife). Са здабыццём незалежнасці Ганы ў 1957 годзе музыкам стаў дапамагаць урад, бо лічылася, што яны могуць паспрыяць у фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці. А за год да гэтага ў ганскую сталіцу Акру прыязджаў Луі Армстранг, які даў канцэрт разам з «каралём хайлайфу» Э. Т. Менса і яго гуртом The Tempos перад 40-тысячным натоўпам.

 

 

Ад афрабіту да афрабітсу

 

Менса шмат гастраляваў у Нігерыі (былой брытанскай калоніі, як і Гана), дзе ў гэты час набіраў моц малады Фела Куці. Будучая легенда афрабіту, вярнуўшыся пасля адукацыі ў Лондане, паспела ўжо скалаціць бэнд Koola Lobitos, які змешваў хайлайф з амерыканскім джазам. Па далейшы інспірэйшан Куці адправіўся ў Гану, а пасля – у ЗША, адкуль вярнуўся іншым чалавекам: там ён пазнаёміўся з рухам Black Power і ўсвядоміў усю значнасць барацьбы за раўнапраўе. У Гане, дарэчы, ён усвядоміў, як завецца яго музычны шлях, – афрабіт.

Жанр афрабіту – гэта пякучае спалучэнне ўсяго, што можна было пачуць у той час: джаз, фанк, хайлайф, псіхадэлік-рок, традыцыйныя афрыканскія спевы і рытмы. У афрабіт-бэнды ўваходзіла да 30 музыкантаў: для бесперапыннага груву Куці запрашаў па некалькі бас-гітар, саксафонаў і панарамную колькасць перкусіяністаў.

1970-я – залаты час афрабіту, які распаўсюдзіўся па ўсім заходнеафрыканскім рэгіёне і натхніў (і працягвае натхняць) незлічоную колькасць музыкаў. Раім таксама зацаніць творчасць бубнача Куці Тоні Алэна, сына Куці Фемі, яго паплечніка Соні Акасана, лонданскі праект Osibisa, фанкавыя грувы Дэла Сазімі і сучасны афрабіт ад амерыканцаў Antibalas.

 

 

 Слухай Fela Kuti са смартфона ў «МТС Music» 


 

Пасля смерці Фелы Куці ў 1997 годзе хваля цікаўнасці да яго творчасці ўзнялася з новай сілай: пачаліся перавыданні залатых калекцый, дыджэі пацягнуліся рэміксаваць нятленкі, а маладыя бэнды – убіраць у сябе ўвесь гэты вайб. За гэты час музычны ландшафт Нігерыі і Ганы ўзбагаціўся рэгі, дэнсхолам, хіп-хопам і хаўсам, а па ўсёй Афрыцы вырасла моцная і разнастайная сцэна афра-попу: ад хіплайфу (гібрыд хіп-хопу і хайлайфу) і кізомбы да квайта і кудуру.

Гана і Нігерыя – былыя брытанскія калоніі, якія з-за сталых міграцыйных працэсаў маюць больш шырокія магчымасці для трампліннага экспарту мясцовай музыкі ў Туманны Альбіён. Хтосьці ехаў вучыцца ў прэстыжныя ўніверсітэты, хтосьці – шукаць працу, хтосьці – ратавацца ад вайны. Цяпер на Брытанскіх выспах у суме пражывае каля 300 тысяч чалавек нігерыйскага і ганскага паходжання (каля 15 адсоткаў ад усяго афракарыбскага насельніцтва Злучанага каралеўства). Sade, Donae'o, Lethal Bizzle, Дызі Раскал, Skepta, Stormzy – усе гэтыя брытанскія музычныя зоркі маюць ганскія або нігерыйскія карані. Дарэчы, апошнія чатыры з іх выключна паўплывалі на фармаванне брытанскага грайму, які дагэтуль бударажыць сэрцы ва ўрбанізаваных нэйбархудах. Аднак размова сёння не пра яго. На мэйнстрым-сцэну паволі выходзіць афрабітс.

 

 

 

Новая хваля

 

Першае, што трэба зразумець, гэта розніцу паміж афрабітам (afrobeat) і афрабітсам (afrobeats). Другі тэрмін прыдумаў лонданскі DJ Abrantee, які ў 2011 годзе запусціў суботняе радыё-шоу «Afrobeats with Abrantee» на Choice FM, дзе штотыдня граў сучасную нігерыйскую і ганскую урбан-музыку з ухілам у хіп-хоп, R&B, хаўс і соўл. Сярод стракатага плэйліста гучаў і трэк «Oliver Twist» нігерыйскага сонграйтэра D’Banj, што хутка стаў танцавальным хітом у Брытаніі, дасягнуўшы 9 радка ў чарце UK Singles і 1-га – у топ-100 Румыніі (дзіўна, але праўда). Пасля поспеху D’Banj падпісаў на свой імпрынт Канье Уэст, а ў The Guardian выйшаў артыкул «The rise of Afrobeats» – хваля пачалася!

 

 

 Слухай D'Banj са смартфона ў «МТС Music» 


 

Але землятрус, які справакаваў гэтую хвалю, здарыўся значна раней. У 2004 годзе нігерыйскі выканаўца 2face Idibia выпусціў дэбютны сольнік, які разышоўся 2-мільённым тыражом па Заходняй Афрыцы, а сінгл «African Queen» стаў ледзь не нацыянальным гімнам таго часу. Ты, дарэчы, мог/магла яго чуць у фільме «Таўстушкі» («Phat Girlz») 2006 года. Па стылі песня хутчэй рэгі і хіп-хоп, але, па словах многіх афрабітс-музыкаў, менавіта яна натхніла іх на творчасць.

Потым загучалі браты P Square з іх моцным улівам джэксанаўскай феерыі ў афрыканскую сцэну, Ice Prince з самым рэміксаваным трэкам у Нігерыі «Oleku». У Гане ў гэты час за хіплайф і азонту (танцавальны жанр) тапілі EL, Sarkodie, C-Real, R2Bees і Guru.

Моцным прарывам у глабальную сцэну стаў трэк «Ojuelegba» ад нігерыйскага маладога музыкі Wizkid. Відэа на яго распавядае пра падлеткавае жыццё Wizkid’а ў прыгарадзе Лагаса, дарэчы, самага густанаселенага горада Афрыкі, і яго шлях да славы. Летам 2015-га на яго зрабілі афіцыйны рэмікс Дрэйк і Скепта, такім чынам стварыўшы трансатлантычны мост для Wizkid’а і афрабітсу. Нігерыйскі музыка замацаваў свой поспех сумеснымі трэкамі з Дрэйкам «One Dance» і «Come Closer», а канадскага трэндхантара абвінавацілі ў тым, што ён празмерна карыслівы пры выбары калабарацый.

 

 

 Слухай Wizkid са смартфона ў «МТС Music» 


 

UK Afrobeats

 

У Брытаніі ў гэты час пачынае фармавацца паўнавартасная афрабітс-сцэна. Пасля D’Banj наступным рве радкі чартаў Fuse ODG. Яго сінглы 2013-га – «Antenna», «Azonto» і «Million Pound Girl (Badder Than Bad)» – узносяць афра-поп у мэйнстрым. Аднак Fuse меў занадта аптымістычнае гучанне для ўрбанізаваных прыгарадаў Лондана, дзе нашчадкі афрыканскіх мігрантаў з-за складаных эканамічных умоў аддавалі перавагу змрочнаму саўнду трэпу і дрылу. Наступная генерацыя афрабітсу прыйшла ўжо з больш узважаным гукам, дэнсхольнымі матывамі і грайм-лірыкай.

Першым з такім саўндам стрэльнуў 20-гадовы J Hus з трэкамі «Dem Boy Paigon», «Lean & Bop» і «Friendly» у 2015-м. Разам з прадзюсарам Jae5 яны закідвалі свае напрацоўкі на брытанскія ютуб-каналы Link Up TV, GRM Daily, Mixtape Madness, SB.TV (на апошнім, дарэчы, рэлізіўся менскі граймер Saferone) і атрымлівалі гарачы фідбэк і ўдзячную фанбазу. Ніякіх лэйблаў, камерцыйных радыё і нават стрымінгаў кшталту Apple Music і Spotify – увесь хайп разыходзіўся праз сацсеткі. За імі падцягнуліся і іншыя музыкі: Belly Squad, Yxng Bane, Kojo Funds, Abra Cadabra, NSG, Naira Marley, MoStack, Omo Frenchie і інш. Каб усе яны не разбегліся, DJ Afro B летась выпусціў кампіляцыю «Moves: The Sound Of UK Afrobeats», у якой сабраў галоўных фігурантаў сцэны.

 

 

На шляху да залатой антылопы


Мы ўжо казалі раней пра супрацоўніцтва D’Banj з Канье Уэстам, якое, на жаль, не прынесла нейкіх пладавітых хітоў (у адрозненне ад калабаў з Дрэйкам і Wizkid’ам). Затое хрысціянская песня «Say Yes» былых паплечніц па Destiny’s Child Мішэль Уільямс, Кэлі Роўланд і Беёнсэ з афра-поп-аранжыроўкай дасягнула 1-га месца ў амерыканскім госпэл-чарце.

Паволі афрабітс-музыкаў пачынаюць падпісваць на амерыканскія лэйблы: RCA Records прапанаваў кантракты нігерыйскім поп-старам Ayo Jay і Davido, а да лэйбла Джэй-Зі Roc Nation далучылася «каралева афрабітсу» Ціва Савадж. А поп-зоркі ствараюць сумесныя хіты: напрыклад, Эд Шыран наведаў разам з Fuse ODG Гану, дзе яны запісалі натхняльную песню «Boa Me», у якой Шыран ні слова не спявае па-англійску.

 

 

 Слухай Fuse ODG са смартфона ў «МТС Music» 


 

З афрабітсам выходзіць цікавая гісторыя. Хоць яго і лаяць за маркеталагічнасць назвы, яе канфузнае падабенства з афрабітам Фелы Куці і за нігілізм сучасных музыкаў, але ў яго невідавочна атрымліваецца несці змены ў сацыяльныя расстаноўкі. Па-першае, ён пастаўляе паспяховыя мадэлі пераймання. Хочаш быць крутым(-ой)? Будзь як Фела Куці ці Wizkid! Па-другое, ён дае голас і стварае глабальную салідарнасць незалежна ад краіны. Людзі лепей усведамляюць сваю ідэнтычнасць і не саромеюцца яе: як я магу саромецца такой багатай культуры, ад якой пруцца па ўсім свеце? Па-трэцяе, асіміляцыя знешняга культурнага ўплыву дазваляе адмовіцца ад усюдыіснай рэтраманіі і круціць музычную спіраль далей.

 

 

 

 

Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.

«МТС Music» – зручны сервіс для праслухоўвання музыкі. Самае важнае, што табе трэба пра яго ведаць: больш за 20 млн. трэкаў, сістэма падказак і рэкамендацый, а таксама магчымасць стварэння ўласных плэйлістоў. Першыя 30 дзён паслугі – бясплатна, далей – 0,22 BYN на месяц. Інтэрнэт-трафік для прайгравання музыкі праз мабільны дадатак бясплатны! Да 28 лютага дзейнічае акцыя «В Новый год — с МТС Music и МТС ТВ»: на 31, 61 і 91 дні карыстання прыкладаннем табе налічаць прыемныя бонусы. Падрабязней пра акцыю чытай тут.

 

   Зайдзі на сайт «МТС Music» ці спампуй дадатак у App Store і Google Play.

ЧУП «Лабс Паблисити Груп», УНП ‎191760213

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.

Ад аўдыякасеты да Мексікі  – шлях гурта Nürnberg

Ад аўдыякасеты да Мексікі – шлях гурта Nürnberg

Як сабраць 6,7 мільёнаў праслухоўванняў трэкамі па-беларуску?

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Участник «СОЮЗа» рассказывает про каждый трек своего сольника.

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Как поменялся самый популярный беларусский артист за последние годы?

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Музыка, которая лечит.

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

Сразу несколько кандидатов на звание «альбома года».

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Появляются классные вещи.

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Десакрализация места с мрачной историей.

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Рассказываем о новых релизах и начинаем планировать лето.