«Аб’ект» знойдзены

У мінулыя выходныя ў Горадні прайшоў трэці па ліку рэйв новай хвалі «Аб’ект». Гарадзенскі фатограф Жэня Клім адмыслова для 34mag зняў увесь смак электроннай сцэны па-над Нёманам.

 

 

Праект «Аб’ект» стартаваў амаль год таму – у снежні 2016-га ў Горадні прайшла першая тэхна-вечарына. Чатыры дыджэі – Вадзім Nobel, Андрэй Beat L, Дзіма Welf і Косця Kreep – зразумелі, што барныя вечарыны іх шчыра задзяўблі, і яны вырашылі з нуля выбудаваць уласную тусу. Знайшлі закінутыя ваенныя казармы ў Фолюшы, адным з мікрараёнаў горада, дамовіліся з аблвыканкамам і пагналі! «Мы хацелі знайсці “незалежнае” памяшканне з больш-менш прасторнай пляцоўкай, – кажа Андрэй. – Ідэя палягала ў тым, каб адысці ад клубаў і бараў і стварыць аўтаномную пляцоўку са сваёй гісторыяй. Праз інтэрнэт на сайце аблвыканкама знайшлі некалькі варыянтаў, па якіх у далейшым прайшліся. Нам паказалі парачку будынкаў у закінутай вайсковай частцы, дзе мы і абралі прыдатны варыянт. Правялі некалькі гутарак, аформілі дакументы і прыкладна праз некалькі месяцаў прыступілі да працы».

 

Арганізатары распавядаюць, што тусоўшчыкаў, прагных да вялікіх івэнтаў, хапае, людзям цікавы такі фармат. Паралельныя гісторыі ўзнікаюць ледзь не ў кожным буйным горадзе: маскоўская Arma17, менская «Мечта», кіеўская «Схема» – усіх іх аб’ядноўваюць індустрыяльныя пляцоўкі і дэмакратычная слаёнасць публікі: ад цікаўных турыстаў да 18-гадовых тэхна-дзетак. «Людзям прапануюць альтэрнатыву, вяртаючы іх да крыніц, да таго, як гэта было раней, дзе галоўнымі момантамі былі музыка і атмасфера», – кажуць хлопцы для Hrodna.Life.

На мінулых выходных прайшла ўжо трэцяя вечарынка «Аб’екта». Калі на папярэдніх двух гралі выключна мясцовыя дыджэі, то зараз арганізатары запрасілі польскіх выканаўцаў: варшаўскі дуэт Private Press і беластоцкага віртуоза і знанага калекцыянера эмбіентнага вінілу Dtekk, вядомага менчукам па сёлетніх выступленнях на Unsound Dislocation X Mental Force. Глядзім, як усё было!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1Текст.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота by Жэня Клім

Відэа by Доктар Вербэль

>/div>
14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.