5 моцных кліпаў верасня

Вераснёўская падборка кліпаў, ад кожнага з якіх то кідае ў спёку, то радуецца вока.

 

Fergie – Love Is Blind

 

 

Міс Фергі Дзюамэль не так даўно выпусціла другую поўнафарматную плытку Double Dutchess з даволі якасным для поп-зоркі саўнд-прадакшнам. І вось праз некалькі дзён саспеў кліп на рэгі-баечку пра тое, што каханне сляпое, і калі штосьці пойдзе не так – атрымаеш «ружачкай» у горла ці парасонам у цемя. Ты проста кахай толькі мяне, і тады ўсё ў цябе будзе добра. Павучальная гісторыя.

 

 

Maroon 5 - What Lovers Do ft. SZA

 

 

«Каштанавая шасцёрка» працягвае супрацоўнічаць з самымі перспектыўнымі артыстамі свету: перад выхадам у лістападзе іх шостага лонгплэя яны паспелі фітануць з Кендрыкам Ламарам і Ф’ючарам, зараз чарга маладзенькай і ультрамоднай SZA. Сюжэт відэа заснаваны на традыцыйнай гульні дзетвары – квачы, толькі з любоўным прысмакам і дыназаўрамі, якія спяваюць. Дарэчы, папярэднія кліпы не менш вынасныя.

 

 

XXXTENTACION - Look At Me!

 

 

Тут ужо другая гісторыя. Хоць відэа і азагалоўлена як «Look At Me!», змяшчае яно не адну, а адразу дзве песні. Другім экранізаваным трэкам стаў дзёрзкі антырасісцкі маніфест «Riot». Адзін толькі тызер са здымак відэа на яго, дзе павешаны «Экс» боўтаецца на галінцы дрэва, выклікаў шквал спрэчак сярод фанатаў. Але ў параўнанні з поўным відэашэрагам, «павешанне» рэпера зараз здаецца кветачкамі. Аднак хопіць спойлераў – кожны павінен вызначыцца з меркаваннем самастойна.

 

 

Bjork – The Gate

 

 

Б’ёрк працягвае ўражваць у сваіх кліпах фантастычнымі лэндскэйпамі і фаўнай, сама выступаючы ў не менш дахазносных убраннях. Напрыклад, спецыяльна для гэтага відэа сукенку спявачцы стварыў крэатыўны дырэктар Gucci Алесандра Мікеле. Праца над ёй заняла 870 гадзін: 550 гадзін на выраб каркаса з ПВХ-пластыку і 320 гадзін на вышыўку. Калі табе цікава ўбачыць увесь працэс стварэння сукенкі, то Gucci для гэтага выпадку нават выпусціў адмысловае відэа.

 

 

ЛСП – Тело

 

 

Хоць тэхнічна кліп выйшаў у кастрычніку, але мы не маглі абмінуць яго ўвагай. Прасякнуты болем ад страты свайго паплечніка, Алег ЛСП і каманда знялі кранальнае відэа, прысвечанае памяці Ромы Англічаніна. Ролю Ромы выканаў вядомы расійскі блогер Дзмітрый Ларын, які на сваім канале выклаў бэкстэйдж здымак. Пасля смерці Англічаніна ў канцэртным складзе «ЛСП» з’явіліся два новыя ўдзельнікі.

 

14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.