Вожык запісаў фолк-рэп песню для «Еўрабачання»

Вожык запісаў фолк-рэп песню для «Еўрабачання»

Інструментал напісаў вядомы менскі электроншчык Deech, частка тэксту належыць аўтарству невядомага паэта, а жаночую партыю запісала выкладчыца вакалу з роднага горада Вожыка.

 

 

Па словах Вожыка, жаданне запісаць фолк-рэп кампазіцыю для «Еўрабачання» з'явілася ў яго яшчэ шэсць гадоў таму. Дапамагаць у стварэнні музыкі тады вызваўся гурт Shuma, але штосьці не зраслося, і ідэя адклалася на доўгі час. Пазней, капаючыся ў архівах Сенненскага дома культуры (Сянно – родны горад Вожыка), рэпер выпадкова знайшоў лісточак з напісаным ад рукі тэкстам невядомай фальклорнай песні. Гэта і паслужыла адпраўной кропкай для напісання трэка.

«Для таго, каб зрабіць дэмку, я пачаў шукаць дзяўчыну ў пару. Я заўважыў, што ў нас у Сянно вельмі крутая выкладчыца ў музыкалцы, спявае класна, трымаецца на сцэне. Падумаў, дай з ёй дэмку зраблю, а потым ужо як пакаціць. І што вы думаеце? Запісалі, я скінуў Deech-у, і мы вырашылі, што нам ніхто не трэба, пакідаем яе», – распавядае Вожык у інтэрв'ю «Нашай Ніве».

Жаночыя партыя ў песні належыць 20-гадовай Яне Прусаковай. Дзяўчына працавала па размеркаванні ў сенненскай музычнай школе, а цяпер паступіла ў магілёўскую кансерваторыю.

Аўтарам інструментала стаў электронны музыка і бітмэйкер Deech, вядомы таксама па сваёй працы з гуртамі «ЛСП» і Shuma. Музыкант з'яўляецца даўнім сябрам Вожыка і таксама нарадзіўся ў горадзе Сянно.

З нагоды таго, што фолк-рэп на беларускай мове можа апынуцца нефарматам для еўрапейскага конкурсу, Вожык не хвалюецца: «На мінулым “Еўрабачанні” нарвежцы выконвалі амаль рэп і занялі высокае месца. Lordi таксама выйгралі, а яны нефармат. Заўсёды выйграе той, хто адрозніваецца, таму этна-рэп тут выгадна выглядае».

Музыка, дружба, любовь

Музыка, дружба, любовь

Журналист и музыкант Олег Гарус – о том, что можно успеть за одно фестивальное лето.

Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Вялікае інтэрв'ю з 19-гадовай спявачкай, на якую мы ўскладаем вельмі шмат надзей.

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Кто записал лучший альбом? А кто стал главным открытием? Разбираем 2018 на части.

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

Слушай плейлист и настраивайся на концерт украинской группы.

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

Кирилл Иванов – о музыке, отношениях с сыном и политике.