Лявон Вольскі выпусціў новую версію песні «Толькі для цябе»

Лявон Вольскі выпусціў новую версію песні «Толькі для цябе»

Сёння, 23 сакавіка, у пятую гадавіну смерці Ганны Вольскай (1976-2016), Лявон Вольскі выпусціў абноўленую версію балады «Толькі для цябе», якую ён напісаў падчас і пад уплывам падзей Плошчы-2006.

Новае жыццё і гучанне баладзе музыка дадаў разам з нарвежскім саўнд-прадусарам Сннорэ Бэргерудам.

Вольскі ўспамінае абставіны, ў якіх была напісаная балада: «Была халодная вясна 2006-га. Улады зруйнавалі намётавае мястэчка на Плошчы, па тэлевізары паказвалі няўцямную прапаганду, у якую, здавалася, нармальны чалавек не паверыць, канцэрты былі пад забаронаю. Мы з Ганнай езьдзілі на Акрэсьціна – падняць баявы дух палітвязьняў. Дарылі кружэлкі, касэты, кнігі – што маглі. А перад тым, як "яны" разабраліся з Плошчаю, прыяжджалі туды, да Палаца прафсаюзаў, штовечар – сьпявалі з пратэстоўцамі песьні, рабіліся часткай вялікага здаровага арганізму Плошчы насуперак шэрай хваравітай рэчаіснасьці».  

У сваім фэйсбуку Лявон Вольскі піша, што нягледзячы на сваю навізну «Толькі для цябе» вяртае яго ў 2006-ы, у момант, калі ён разам з жонкай стаяў на Плошчы.

Ганна Вольская была музычным прадусарам. Яна памерла ад анкалагічнай хваробы.

 

Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.

Гід па стылі: афрабіт(с)

Гід па стылі: афрабіт(с)

Распавядаем пра музычны трохкутнік, вуглы якога раскінуліся ў Гане, Нігерыі і Брытаніі.