TonqiXod прыпыняе сваю творчую дзейнасць

TonqiXod прыпыняе сваю творчую дзейнасць

Адзін з самых самабытных гуртоў Беларусі, менская арт-рок каманда TonqiXod абвяшчае аб спыненні сумеснай творчай дзейнасці. Хлопцы адыграюць запланаваныя канцэрты, уключаючы вялікі сольнік у клубе TNT Rock Club, і адправяцца ў бестэрміновы творчы адпачынак.

Учора ўвечары на афіцыйнай старонцы TonqiXod у VK быў апублікаваны пост пра тое, што вялікі сольны канцэрт 2 лістапада ў клубе TNT Rock Club стане для гурта апошнім на «блізкую і далёкую будучыню».

«Дапускаем, што для нейкіх надзвычайных нагодаў праз год, два або пяць мы, магчыма, збярэмся. Асабліва, калі будзе нейкая цікавая прапанова. Але агулам дзейнасць нашага трыа патроху сыходзіць у фазу летаргічнага сну» – пішуць музыкі.

Вакаліст і гітарыст TonqiXod Уладзімір Лянкевіч пракаментаваў для нас гэтую навіну так:

– Па сутнасці, ініцыятарам стаў клавішнік Максім Субач. Па яго словах, ён не атрымлівае дастатковай псіхалагічнай і эканамічнай аддачы ад нашай актыўнай дзейнасці. Ён ганарыцца тым, што мы стварылі, але не адчувае дастатковага імпэту, каб працягваць у ранейшым тэмпе.

Мы плануем зайграць канцэрты, пра якія было загадзя дамоўлена. Гэта невялікі сэт 29 кастрычніка ў «Брюгге» на канцэрце «(Не)расстраляная паэзія», сольны канцэрт у TNT Rock Club 2 лістапада і некалькі канцэртаў у Польшчы ў лістападзе. Таксама мы не выключаем, што праз нейкі час пры спрыяльных умовах магчыма уз'яднанне.

Застаецца толькі падзякаваць хлопцам за іх выдатную музыку, пажадаць ім поспеху і спадзявацца на хуткае ўз'яднанне. І вядома ж, «наведаць апошні сольны канцэрт TonqiXod ў Менску» зараз становіцца абавязковым пунктам у to-do лісце кожнага беларускага меламана.

Слухай і пампуй апошні альбом TonqiXod «Колер якога няма» на «Першаку». Таксама пачытай наша вялікае інтэрв'ю з гуртом. Тады яшчэ ніхто і ўявіць не мог, што яно апынецца развітальным.

 

Фота - Таня Капітонава

КАМЕНТАРЫ (1)

пичалька :(

1 0 +1
Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.