Постпанк-гурт The Violent Youth выпусціў альбом «Tsvety»
У беларускага постпанк-гурта The Violent Youth, які базуецца ў нямецкім Аўгбсургу, выйшаў змрочны альбом «Tsvety».
Гэта ўжо шосты лонгплэй у дыскаграфіі The Violent Youth (дэбютны «Discotheque» выйшаў у 2016 годзе). LP «Tsvety» выйшаў на канадска-ісландскім лэйбле Artoffact Records, сярод артыстаў якога – Ultra Sunn, Front Line Assembly, Ploho, Solo Ansamblis, Chernaya Rechka.
«Tsvety» ўяўляе сабой сумесь танцавальных рытмаў і эмацыйнай лірыкі на ўніверсальныя тэмы адлегласці, страты і надзеі. Фірмовы сінтэтычны вайб калектыва, натхнёны 80-мі, захаваўся і тут.
***
Паслухаць новую музыку ў лайве можна будзе 9 красавіка ў аўстрыйскім Лінцы, 10-га – у Вене, 11-га – у Будапешце, 15-га – у Берліне.
