Постпанк-гурт The Violent Youth выпусціў альбом «Tsvety»

Постпанк-гурт The Violent Youth выпусціў альбом «Tsvety»

У беларускага постпанк-гурта The Violent Youth, які базуецца ў нямецкім Аўгбсургу, выйшаў змрочны альбом «Tsvety».

Гэта ўжо шосты лонгплэй у дыскаграфіі The Violent Youth (дэбютны «Discotheque» выйшаў у 2016 годзе). LP «Tsvety» выйшаў на канадска-ісландскім лэйбле Artoffact Records, сярод артыстаў якога – Ultra Sunn, Front Line Assembly, Ploho, Solo Ansamblis, Chernaya Rechka.

«Tsvety» ўяўляе сабой сумесь танцавальных рытмаў і эмацыйнай лірыкі на ўніверсальныя тэмы адлегласці, страты і надзеі. Фірмовы сінтэтычны вайб калектыва, натхнёны 80-мі, захаваўся і тут.

 

  «Tsvety» на стрымінгах

 

***

Паслухаць новую музыку ў лайве можна будзе 9 красавіка ў аўстрыйскім Лінцы, 10-га – у Вене, 11-га – у Будапешце, 15-га – у Берліне.