На Tallinn Music Week 2018 выступіць рэкордная колькасць беларускіх артыстаў

На Tallinn Music Week 2018 выступіць рэкордная колькасць беларускіх артыстаў

На дзясятым Tallinn Music Week выступяць адразу сем беларускіх гуртоў і артыстаў. У авангардзе рэкорднага музычнага дэсанта – Shuma, Port Mone, «Петля пристрастия». Акрамя вышэйзгаданых сёлета пачуем у Таліне і такіх слаўных рабят, як «Бакей & Какора», «Союз», Aslamin і Dzeahel.

Tallinn Music Week ладзіцца з 2 да 8 красавіка. Уласна музычны фэст выпадае на 5-7 красавіка, прафесійная канферэнцыя Creative Impact, прысвечаная тэмам ад музыкі і крэатыўных індустрый да гарадскога асяроддзя і ўстойлівага развіцця, пройдзе 6-7-га.

Музычную праграму гэтага года аздобяць фінскія легенды эксперыментальнай музыкі Ismo Alanko і Kimmo Pohjonen, удзельнік Gus Gus Högni з сольнікам, амерыканскія архітэктары «трэцяй хвалі ска» The Toasters, шведскі жаночы панк-гурт The Magnettes, 19-гадовая брытанка Suzi Wu.

Арганізатары Tallinn Music Week атрымалі 1450 заявак на ўдзел ад артыстаў з 53 краін свету. Беларусы адабраліся цэлай сямёркай. Для большасці з нашых гэты выезд на еўрапейскі шоукейс-фестываль будзе першым у персанальнай гісторыі.

Паводле Experty.by, праграмны дырэктар фестывалю Райманд Пылдмаа заўважыў: «Мяркую, што гэта не толькі самая вялікая, але і самая моцная дэлегацыя беларускіх артыстаў за ўсе гады ўдзелу вашай краіны ў Tallinn Music Week. Сярод іх і дасведчаныя артысты, якія ўжо мелі паспяховыя выступы ў Еўропе, і зусім маладыя, для якіх гэта першы сур’ёзны выезд. Пры гэтым шансы на поспех маюць усе».

Festival Pass TMW зараз каштуе 60 еўра, квіткі на асобныя канцэрты – ад 10 да 20 еўра. Квіток на ўсе платныя канцэрты з доступам на прафесійную канферэнцыю (Conference + Festival Pass) зараз абыйдзецца ў 250 еўра. Замаўляй квіткі і шукай інфу пра адзін з галоўных гарадскіх фэстаў Еўропы тут www.tmw.ee.

Пачытай таксама гісторыі поспеху бэндаў, якія выступалі на Tallinn Music Week, і вялікае інтэрв'ю з дырэктаркай фестывалю Хелен Сілдна пра тое, як крэатыўныя індустрыі змяняюць Эстонію.

 

14 лучших песен февраля

14 лучших песен февраля

Беларусский рок, русский рэп и американский соул: слушаем лучшие треки минувшего месяца.

Главные концерты весны

Главные концерты весны

«ЛСП», Kazka, Akute и еще много исполнителей, которые выступят в Минске этой весной.

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Это что? Это что? Это «Дурка»!

Теперь «Бассота» – еще и маскарад.

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Akute і «Грязь» – «Кома». Прэм'ера сінгла на «Першаку»!

Магілёўскі гурт вернецца з новым альбомам ужо вясной.

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Слышен «Гул»: у «Петли Пристрастия» вышел новый альбом

Долгожданный!

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

ЛСП презентует совместный трек с Андреем Бледным

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Премьера на «Першаке». Клип Rostany – «Спартанцы»

Группа впервые запела на беларусском.

14 лучших треков января

14 лучших треков января

K-pop, британский рок и беларусский R&B: собираем январский музыкальный урожай 

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Презентация клипа: D.Jaza – «Растворятся звезды»

Стадион «Динамо» и теннисные мячики.