Illa Falažynski праспяваў санэт Шэкспіра ў перакладзе Дубоўкі

Illa Falažynski праспяваў санэт Шэкспіра ў перакладзе Дубоўкі

Беларускі аўтар-выканаўца і мастак Illa Falažynski выпусціў альбом на тры кампазіцыі «Suzirańnie».

«Zachvareŭ na ciabie» і «Adzinoty, 5» цалкам напісаныя Іллём, «Dalej» створаны паводле санэту Уільяма Шэкспіра ў перакладзе Уладзіміра Дубоўкі. «Zachvareŭ na ciabie» – эмацыйная гісторыя пра моцнае захапленне – на мяжы з хваробай. «Adzinoty, 5» – песня-рэфлексія пра прастору памяці і самоты. «Dalej» – глыбокая і трывожная кампазіцыя пра цяжкі шлях і пошук сэнсу.

«Песні, якія ўвайшлі ў новы сінгл, не зусім новыя, — кажа аўтар. — Я запісваў іх жыўцом на камеру яшчэ ў 2020 годзе – у час абмежаванняў – для свайго YouTube-праекта “Песьні на карантыне”. І цяпер іх можна знайсці на канале і параўнаць з новымі студыйнымі версіямі».

На вокладцы альбома можна пабачыць новую карціну Іллі Фаляжынскага «Suzirańnie». У ёй мастак звярнуўся да стылю пуантылізм, для якога характэрная тэхніка пісьма асобнымі кропкавымі ці прамавугольнымі мазкамі. Карціна – пра адчуванне радзімы нават па-за яе межамі: у абрысах варшаўскай пальмы праглядаецца беларуская бярозка.

 

 

  Слухаць «Suzirańnie» на стрымінгах

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.

Ад аўдыякасеты да Мексікі  – шлях гурта Nürnberg

Ад аўдыякасеты да Мексікі – шлях гурта Nürnberg

Як сабраць 6,7 мільёнаў праслухоўванняў трэкамі па-беларуску?