«РСП» прэзентавалі альбом «Ашчушчэнія»

«РСП» прэзентавалі альбом «Ашчушчэнія»

Гурт «Разбітае сэрца пацана» выпусціў альбом «Ашчушчэнія», матэрыял для якога збіраўся даволі доўга (з «Карняплодаў любві» мінула аж тры гады). Музыкі кажуць, што ў выніку атрымаўся разнапланавы альбом пра нас – нашы страхі, надзеі, перажыванні.

Бесклапотныя трэкі «Брукі з выпускнога», «Пьяны тарыф», «Супер мадам» з’явіліся ў бесклапотныя часы, а пасля лета 2020-га «РСП» дадалі сацыяльнай вастрыні, выдаўшы «Бег» і «Серый квадрат», чым толькі замацаваліся ў пуле важнейшых музычных гуртоў краіны.

Запісывалі «Ашчучшэнія» ў Менску, да таго, як частка саставу з’ехала ў Кіеў пасля адміністратыўных «сутак». Нагадаем, што ў лютым на канцэрце гурта пад Смалявічамі артыстаў разам з гледачамі затрымаў АМАП. Увесь квартэт – Дзяніс Тарасенка, Павел Гарадніцкі, Андрэй Осіпчык і Аляксандр Кавалёў – атрымаў 15 сутак арышту.

 

 

Дзяніс Тарасенка, вакаліст

«"Ашчушчэнія" – альбом-рэфлексія. Тыя падзеі, што адбываліся з намі і краінай цягам апошняга года, успаміны дзяцінства, і, канешне ж , каханне – усё гэта адлюстравалася ў песнях. Па гучанні і настрою альбом атрымаўся разнастайны, сакавіты, шмат увагі надалося гучанню вакалаў. Бадай што ў кожнай песні слухачы знойдуць нешта сваё, асабістае, што зрэзаніруе і кране, бо тыя рэчы, аб якіх спяваецца у песнях “РСП”, не абмінаюць ніводнага чалавека».

 

Альбом ляжыць на стрымінгах і чакае сваіх слухачоў.

Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.

Гід па стылі: афрабіт(с)

Гід па стылі: афрабіт(с)

Распавядаем пра музычны трохкутнік, вуглы якога раскінуліся ў Гане, Нігерыі і Брытаніі.