«Даніна павагі да мовы»: «Петля пристрастия» прэзентавала першы беларускамоўны альбом у дыскаграфіі

«Даніна павагі да мовы»: «Петля пристрастия» прэзентавала першы беларускамоўны альбом у дыскаграфіі

Сёмы поўнафарматнік «Пятлі» з’явіўся праз тры гады пасля папярэдніка і прынёс у творчасць гурта заўважныя змены. У адрозненне ад ранейшых альбомаў усе трэкі пад вокладкай «Суперпазіцыі» – па-беларуску. 

Пасля двух разагрэвачных сінглаў, якія анансавалі моўныя змены («Квант» і «Жыццё як жах»), з’явілася жменя трэкаў, што рэфлексуюць на тэму размытай будучыні і маніфестуюць жаданне выстаяць. «Жыццё як жах» займела новую, адрозную ад сінглавай версіі аранжыроўку, «Дэдлайн» працягвае традыцыю класічнага гуку гурта, а «Катастрофа» аказалася нечаканым электронным эксперыментам. Самі музыкі называюць «Суперпазіцыю» поп-альбомам, хоць па-за новымі павевамі прыхільнікі ўсё яшчэ могуць знайсці пост-панк з фірмовым шчыльным гітарным шэрагам.

 

 

«Суперпазіція» на ўсіх папулярных стрымінгах – па спасылцы. Набыць альбом і падтрымаць гурт капейчынай можна на Bandcamp

 



Ілля Чарапко-Самахвалаў:


– У пэўны момант у [маім] жыцці з'явілася шмат людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. А калі з табой размаўляюць на мове, якую ты хоць як-небудзь разумееш, вельмі цікава адказваць на ёй жа, у меру сваіх магчымасцяў. У выніку ты пачынаеш адчуваць яе мелодыку, і ў цэлым стаўленне да мовы змяняецца. А пасля з’яўляецца жаданне зрабіць тое, чаго ты яшчэ не рабіў: прыдумаць поп-музыку на беларускай мове. Ты робіш адну песню, потым з’яўляюцца людзі, гатовыя табе ў гэтым дапамагчы, і вось з'яўляецца альбом.

Я думаю, што аматары правіл знойдуць некаторыя недакладнасці, але нас у першую чаргу цікавіла мілагучнасць, якая надае важкасць, здавалася б, вельмі простым фразам. Ды і я лічу, што памылкі робяць мову жывой. Тым не менш мы, вядома, бясконца звярталіся да слоўніка, хоць памылкі, напэўна, дзесьці ўсё роўна дапусцілі. Але не ў гэтым сутнасць. Гэта даніна павагі да мовы, якая незаслужана доўгі час была аб'ектам пагарды. Для нас гэта эксперымент, і прыемна, што гэта эксперымент менавіта з беларускай мовай.

Тэмы звычайныя: вера, надзея, любоў, расцярушаныя па патэльні дэпрэсіі. «Нешта добрае» з'яўляецца лейтматывам цяперашняга жыцця ўвогуле, як механізм процідзеяння страху, болю і энтрапіі.

Усё запісвалася адначасова і ў адным месцы: на ўскрайку аднаго небезвядомага старога горада, куды мы ўсе з'ехаліся, каб папрацаваць разам, крыху, мякка кажучы, занепакоеныя абвастрэннем тагачаснай сітуацыі дома. Таму нерв, боль, стомленасць і ў той жа час непахісная ўпэўненасць у тым, што трэба рухацца далей, каб не даць сябе з'есці, перапляліся ў гэтым запісе ў моцную жылу канцэптуальна звязаных музычных нумароў.

 

Праз пару тыдняў гурт выправіцца ў тур з прэзентацыяй новай кружяэлкі. Расклад:

13.11 – Вільня
15.11 – Рыга
16.11 – Талін
19.11 – Гданьск
20.11 – Уроцлаў

21.11 – Познань
24.11 – Вена
25.11 – Белград
27.11 – Кракаў
28.11 – Лодзь

29.11 – Варшава
01.12 – Берлін
11.12 – Лімасол
13.12 – Ераван
14.12 – Тбілісі
15.12 – Батумі

 

  Квіткі – на сайце petliatour.com.

 

Тэкст: Алёна Варанец. Фота: Iван Смаляр

Бакей и его экстренное перерождение

Бакей и его экстренное перерождение

Большой разговор о концертах, музыке, деньгах, счастье и будущем.

13 лучших треков июля

13 лучших треков июля

Забирай лучшие треки месяца в плейлист.

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа победила все запреты и собрала Re:Public.

34 Mixes #13: Максім Шумілін

34 Mixes #13: Максім Шумілін

Традыцыйны летні мікс ад Максіма Шуміліна.

Будьте так бобры. Как делают главный минский фестиваль этого года?

Будьте так бобры. Как делают главный минский фестиваль этого года?

Почему Little Big – это рок? Какая группа попросила 3,5 миллиона евро за выступление? Когда «Рок за Бобров» растянется на все выходные?

Что слушает Awlnight?

Что слушает Awlnight?

Рэп, соулфул-хоп и неосоул: узнай, что еще слушает Дмитрий Лукойть aka Awlnight.

«Киевский Атлас». Чем был хорош Atlas Weekend – 2019?

«Киевский Атлас». Чем был хорош Atlas Weekend – 2019?

Почему редакция 34 влюбилась в Atlas Weekend 2019?

Премьера на «Першаке». Клип Zui – «Папу уволили»

Премьера на «Першаке». Клип Zui – «Папу уволили»

Драма, уложенная в четыре минуты, – это новый клип Zui.

Что слушает Никита Мастяк?

Что слушает Никита Мастяк?

Американский хип-хоп и русский поп-рок: что слушает Никита Мастяк?