Anastasia Rydlevskaya выпусціла сінгл па-французску

Anastasia Rydlevskaya выпусціла сінгл па-французску

Anastasia Rydlevskaya запісала франкамоўны сінгл «Petit Oiseau» і выпусціла на яго кліп.

Змрочны «Petit Oiseau» мусіць абазначыць новы паварот у творчасці мастачкі і музыкі, а французская мова абраная для таго, каб стварыць атмасферу таямнічасці і сэнсавай шматузроўневасці, надаўшы гучанню асаблівую элегантнасць.

«Гэтая песня – свайго роду код, зашыфраванае пасланне, якое можна прачытаць рознымі спосабамі, – кажа Анастасія. – Яе тэкст нагадвае шпіёнскі дзённік або запіс з архіва таемнай арганізацыі. Гэта гульня ў кошкі-мышкі паміж двума постацямі, якія могуць быць кім заўгодна: агентамі разведкі, паляўнічым і здабычай, штучным інтэлектам і чалавекам, богам і смяротным.

Лірычны герой песні балансуе на мяжы – ён баіцца адкрыць тое, што хавае ўнутры, таму што ведае: калі гэта выйдзе вонкі, наступствы будуць разбуральнымі. Магчыма, гаворка ідзе не пра пачуцці, а пра веды, якія нельга агучваць, або пра таямніцу, што павінна застацца забытай. Мяжа паміж праўдай і хлуснёй размытыя, апантанасць можа ахапіць розум, нават калі чалавек з усіх сіл спрабуе гэтаму супрацьстаяць».

  Спасылка на стрымінгі – вось. Таксама можна ацаніць кліп на кампазіцыю:

 

 

Відэа рэжысаваў музыка, аўтар падкаста Palatá і менеджар Анастасіі Ілля Trince. Для Іллі «Petit Oiseau» – дэбют на ніве кліпмэйкінгу.

«Калі я слухаю песні, я часта думаю пра тое, як яны могуць выглядаць, – кажа Ілля. – Раней я складзіраваў гэтыя візуальныя вобразы ў сваёй свядомасці да лепшых часоў, а тут, дзякуючы даверу Анастасіі, вырашыў дзейнічаць. Спачатку у мяне былі толькі адчуванні: тое, што я чую, гучыць на мяжы нармальнасці і ненармальнасці, прыгожа і адначасова дыскамфортна, пужае і зачароўвае. Гэта была аснова, ад якой я выбудоўваў сваё выказванне, а яго інтэрпрэтацыю я пакіну свабоднай для гледачоў і глядачак кліпа».

 

 

«Petit Oiseau» – апошні сінгл з трэцяга альбома Анастасіі Рыдлеўскай, які выйдзе ў канцы сакавіка. Плануюцца прэзентацыі альбома ў Гданьску і Варшаве.

 

 

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

«Бакич соу хат, о май гад». Репорт с сольника Бакея

В этом году лето в Минске началось 31 мая.

14 лучших треков мая

14 лучших треков мая

Главные майские песни в одном материале.

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Октябрьская бьется в «Ритм». Как прошел новый минский фестиваль?

Люди, музыка, ритм – в Минске появился еще один классный фестиваль.

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius