Naviband прэзентавалі кліп з Меліцінай Станютай

Naviband прэзентавалі кліп з Меліцінай Станютай

Учора, акурат у Дзень роднай мовы, фіналісты «Еўрабачання» Naviband сумесна з гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі сваё прачытанне беларускай народнай песні «Рэчанька».

Удзельнікі гурта пракаментавалі выбар матэрыяла: «Мы часта выступаем за мяжой і падчас канцэртаў заўсёды расказваем пра Беларусь. Кожны раз менавіта “Рэчаньку” ў нашай версіі ўспрымаюць на ўра! Вось мы і падумалі, што абавязкова трэба яе запісаць. На адным з нашых канцэртаў прысутнічала Меліціна. Пачуўшы “Рэчаньку”, яна зрабіла вельмі прыгожы сольны нумар, з якім зараз выступае па свеце. Мы вырашылі, што гэта павінны ўбачыць і вы, нашыя слухачы, таму што сукупнасць энергіі песні і харызмы Меліціны стварае магію».

Меліціна расказвае, што ўпершыню пачула песню ўлетку, калі гуляла каля ратушы. «Рэчанька» адразу зачапіла яе, таму што трапілася вельмі дарэчы: «Некалькі месяцаў выношвала думку пра тое, што хачу паставіць нумар пад народную песню, але ўсё не тое было. А тут усё ідэальна. І вось да лістапада нумар быў гатовы, і ўпершыню быў прадстаўлены на самым прэстыжным гімнастычным шоў у Іспаніі».

Гімнастка кажа, што слухала Naviband задоўга да «Еўрабачання», а калі за мяжой яе просяць пазнаёміць з беларускай музыкай, яна называе найперш «Песняроў» і Navi.

 

 

9 сакавіка «Рэчаньку» ды іншы мёд на вуха ад Ксеніі і Арцёма менчукі могуць ужыць у Prime Hall. 2 сакавіка гурт выступіць у Віцебску, 8 сакавіка – у Горадні.

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Рейв под водонапорной башней: как это было?

Сходили на техно-фестиваль, где на пять танцующих было по фотографу(-ке).

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Как сделать классный концерт: 15 подсказок от профи

Краткая инструкция по организации отменного гига.

15 мобильных приложений для создания музыки

15 мобильных приложений для создания музыки

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка

Послушай дебютный альбом прямо сейчас на «Пяршаке»!

15 крутых документалок о музыке

15 крутых документалок о музыке

Собрали пачку добротных видеоисторий для меломанского вечера.

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

40 часов рейва: как прошли именины «Бассоты»?

Большой фотоотчет с четырехлетия «Бассоты» – главного летнего рейва.

34 Mixes #11: Максім Шумілін

34 Mixes #11: Максім Шумілін

Няспешны, расслаблены вайб і думкі пра адыходзячае лета – у вінілавай спэшл-падборцы беларускага фатографа Максіма Шуміліна.

Главные концерты осени

Главные концерты осени

На кого, куда и почем можно сходить грядущей осенью?

Глядзім на Flow

Глядзім на Flow

Вялікі рэпартаж ад palasatka з аднаго з лепшых еўрапейскіх фестываляў.