«Петля пристрастия» едзе ў тур з новым сінглам
У чэрвені «Петлю пристрастия» можна будзе паслухаць жыўцом у шасці краінах свету. Добра вядомы прыхільнікам і прыхільніцам гурта матэрыял аздобіць свежы сінгл «Квант».
Расклад выступаў і пляцоўкі:
01.06 – Варшава, Proxima;
02.06 – Кракаў, Zaścianek;
03.06 – Уроцлаў, Stary Klasztor;
04.06 – Познань, Pod Minogą;
06.06 – Берлін, Badehaus;
08.06 – Тбілісі, Sine;
09.06 – Батумі, Circus Club;
12.06 – Вільнюс, Kablys Club;
13.06 – Рыга, Laska V21;
15.06 – Талін, Kanamaja Fest.
Квіткі можна набыць праз сайт «Петли пристрастия».
Сінгл «Квант» чакаем на стрымінгах неўзабаве. Нагадаем, што апошні альбом «Пятлі» – «Не тот человек» – пабачыў свет у 2021 годзе. Летась у гурта выйшаў першы беларускамоўны трэк – «Жыццё як жах».