Iva Sativa дасць 9 канцэртаў у 7 краінах
«Атрымаецца добры выклік самой сабе», — напісала ў інстаграм Iva Sativa пра свой вясновы тур.
Артыстка плануе выступіць у дзевяці гарадах сямі краін за тыдзень з паловай:
19.03 — Riga, Laska Bar
21.03 — Vilnius, Paviljonas
22.03 — Prague, Klubovna
24.03 — Berlin, Cosmic Kaspar
25.03 — Warsaw, VooDoo
26.03 — Gdansk, Czudner Spot
28.03 — Batumi, Circus
29.03 — Tbilisi, Mechanica Club
30.03 — Limassol, Music Hall
Свой квіток можна здабыць па спасылцы. А ў чаканні варушняку можна пераслухаць «залатыя хіты» Івы ў рэміксах.
Фота: @eliz_36mm
