Света Бень і .К выпусцілі сінгл «Дух дышит»

Света Бень і .К выпусцілі сінгл «Дух дышит»

«Дух дышит» – першы сінгл з альбома «Карова белая», які Света Бень і .К (Яўген Кучмейна) абяцаюць выпусціць у жніўні.

Ідэя калабарацыі з’явілая пасля сумеснага канцэртнага тура стваральніцы легендарнага гурта «Серебряная свадьба» і кампазітара, які піша музыку на скрыжаванні электронікі, акустыкі ды гукавога мінімалізму. Першай ластаўкай стаў трэк «Дух дышит», а агулам для альбома «Карова белая» Яўген аранжыраваў, спрадзюсаваў, запісаў і звёў 14 кампазіцый. Запіс праходзіў на студыі ў Малых Азеранах на Падляшшы.

Першапачаткова песня «Дух дышит» была натхнёная фільмам Робера Брэсона «Асуджаны на смерць уцёк, або Дух дыхае, дзе хоча», заснаваным на рэальнай гісторыі ўдзельніка французскага Супраціву, які здзейсніў уцёкі з гестапаўскай турмы падчас Другой сусветнай вайны. Заадно назва кампазіцыі адсылае і да вядомай евангельскай фразы «Дух дышит, где хочет» – вобраза непрадказальнага дзеяння Духа, чыя прысутнасць не падпарадкоўваецца чалавечай волі ці разліку. Гэта песня Светы Бень – пра надзею, якая з'яўляецца менавіта тады, калі здаецца, што надзеі ўжо не засталося.

 

  Слухаць сінгл

 

Пасля выхаду альбома плануецца канцэртны тур Светы Бень і .К. Першыя пацверджаныя даты і лакацыі:

28 жніўня – Берлін, Haus der Statistik
11 верасня – Варшава, Klub Mechanik
13 верасня – Кракаў, Alchemia
17 верасня – Познань, Pan Gar
19 верасня – Шчэцін, Storrady
20 верасня – Гданьск, Czudner Spot

 

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Лисьи сладости. Как прошел первый сольник Лисы?

Абракадабра, в которую хочется вернуться.

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

«Кому вообще нужны альбомы в 2019-м?»: интервью с группой «Комсомольск»

Чем живет «Комсомольск»?

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Группа «СОЮЗ» представила альбом «II»

Минское трио выпустило второй альбом и рассказало нам о нем.

14 лучших песен апреля

14 лучших песен апреля

Казахский поп, украинский рэп и самая разная беларусская музыка – апрель в огне.

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Камерная красота. Как прошел концерт Алины Орловой?

Обаяние, уют и музыка.

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Плейлисты музыкантов: Beissoul & Einius

Твоя девятнадцатая «Мечта»

Твоя девятнадцатая «Мечта»

«Мечта», ты космос.

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Palina выпусціла альбом «Грустные песни»

Жывыя інструменты саступілі месца электроннай музыцы, але жывасць песень Паліны засталася з ёй.

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Зачем артисту менеджер в 2019 году?

Расспросили артистов, зачем им менеджеры. Расспросили менеджеров, за что им платят артисты.