Анастасія Рыдлеўская прэзентавала кліп на песню «Dance On My Own»

Анастасія Рыдлеўская прэзентавала кліп на песню «Dance On My Own»

Над рэлізам кліпа «Dance On My Own» на працягу паўгода працавала каля 50 чалавек. У ім артыстка і мастачка Насця Рыдлеўская праходзіць шлях ад страху перад ціскам грамадства да супрацьстаяння і ўнутранай свабоды заставацца сабой. 

 

 

«Dance On My Own» – песня пра барацьбу з навязанымі вобразамі і абмежаваннямі, пра прыняцце свайго дзівацтва, іншасці і ўнікальнага шляху, які робіць цябе шчаслівай(-ым).

За звядзенне і майстарынг гуку гэтым разам адказваў саўнд-прадзюсар Insomnia, а ў здымках брала ўдзел рэжысёрка Дар'я Загорская з Sony Music і спецыялісты(-кі) па візуальных эфектах, якія працавалі з The Weekend. Відэа стварылі разам з тэлеграм-каналам «КЛІК», кліпам Анастасіі Рыдлеўскай каманда стартавала ютуб-канал

 

Анастасія Рыдлеўская:

– Гэта пра здаровую агрэсію да соцыуму, які на цябе ціснуў, і пра выхад гэтай энэргіі. Пра вызваленне ўсіх сваіх складаных станаў, якія не робяць цябе дрэнным чалавекам, а робяць глыбокім, дзіўным, незвычайным. Магчыма, з-за гэтага цябе нават не прымаюць, але ты менавіта таму ўнікальны, і саромецца гэтага не трэба. Я супер-інтраверт і мала стасуюся з людзьмі. Вывучаю сябе як аб'ект і стараюся творчасць будаваць такім чынам, каб гэта была мая мова камунікацыі з вонкавым светам. Праз маю асабістую прызму перадаецца ўніверсальны стан чалавека. Калі ты прыйшоў да мяне на выставу, паслухаў маю песню і нешта адчуў – клас, таму што я менавіта гэта і хацела зрабіць, я хацела з табой так пагаварыць.

 

Фота: КЛІК

34 Music Sessions: як гэта было?

34 Music Sessions: як гэта было?

Backstage галоўнага музычнага відэапраекта лета, які для цябе зрабілі 34mag і Beefeater.

Карандаш в кассету: фоторепорт с Old Audio Fest

Карандаш в кассету: фоторепорт с Old Audio Fest

В TNT Rock Club прошла выставка олдскульных японских магнитол.

15 правілаў вулічных музыкантаў

15 правілаў вулічных музыкантаў

Інсайдарскія парады, якія дапамогуць табе выжыць у суровых падземных пераходах.

Балотныя гідальга: інтэрв’ю з гуртом TonqiXod

Балотныя гідальга: інтэрв’ю з гуртом TonqiXod

Размаўляем з менскім бэндам, якому прадказваюць тытул лепшага беларускага гурта ў 2017 годзе.

4 альбома, которые выходят сегодня

4 альбома, которые выходят сегодня

Дебютник Лиама, юбилейный лонгплей Мэнсона, экспериментальное R&B Келелы и неожиданно – новый альбом CunninLynguists.

5 моцных кліпаў верасня

5 моцных кліпаў верасня

Ад «ЛСП» і Bjork да Fergie і XXXTentacion – падборка вераснёўскіх кліпаў, якія зносяць дах. З розных прычын.

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

Beat Weekend у Менску: куды ісці?

6 лепшых дакументалак пра музыку і сучасную культуру.

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

«Пяршак» становіцца сайтам пра музыку

Вялікі перазапуск самага доўгайграючага праекта 34mag: што будзе з «Першаком» далей?

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Прэзентацыя кліпа: The Yankees of Moor

Зін-панкаўскае відэа – у дэбютным кліпе менскіх рок-н-рольшчыкаў The Yankees of Moor.