Ісландская спявачка Б'ёрк абвясціла аб тым, што яе новы альбом «Utopia», які выйдзе 24 лістапада, можна таксама набыць за адну з чатырох крыптавалют. У гэтым выпадку ты атрымаеш 100 аўдыякойнаў у якасці бонуса. Б'ёрк стала першым мэйджар-музыкам, якая заахвочвае выкарыстанне лічбавых валют.
Напярэдадні выпуску новага альбома Б'ёрк падпісала дамову з лонданскім стартапам Blockpool, які займаецца распрацоўкай блокчэйн-платформаў. Гэта дазволіць спявачцы прадаваць «Utopia» не толькі за традыцыйныя грошы, але таксама і за адну з чатырох крыптавалют. На выбар прапануюцца біткойны, лайткойны, дэш і аудыякойны. У гэтым выпадку табе вяртаюцца 100 аудыякойнаў назад, якія можна канвертаваць ў іншую электронную наяўнасць.
Аўдыякойны як крыптавалюта існуе з 2015 года. Яна была створана адмыслова для музычнай індустрыі, каб выключыць з ланцуга музыкант–слухач велізарную арду фінансавых пасярэднікаў. На цяперашні час 100 аўдыякойнаў каштуе прыкладна $ 0.19 USD.
Дзявяты альбом Б’ёрк пабачыць свет 24 лістапада. Глядзі пакуль яе апошні кліп, у якім спявачка знялася ў неверагоднай сукенцы, над якім дызайнеры працавалі 870 гадзін.